“Кожны мае права на…”№ 11 (829) 15.03.2008 - 21.03.2008 г Поўнасцю гэты радок артыкула 51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, чарговую гадавіну прыняцця якой мы святкуем сёння, гучыць так: “Кожны мае права на ўдзел у культурным жыцці”.
Мільёны і мільёны грамадзян краіны ўключаны ў гэты найкаштоўны духоўны працэс, у яго шматгранны кантэкст, які не мае межаў.
Ёсць тыя, хто адно атрымлівае гатовы культурны прадукт, ёсць жа і тыя, хто стварае яго. На фота Юрыя ІВАНОВА — першакурснікі-тэатралы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Такія розныя, са сваімі задумамі і мэтамі, сваімі характарамі. Іх спектаклі, верыцца, будзем наведваць ужо праз колькі гадоў. А пакуль перад імі — прастора для рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў, у прыватнасці — правоў на ўдзел у культурным жыцці і на адукацыю.
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |