Шаноўныя сябры!

№ 19 (1197) 09.05.2015 - 15.05.2015 г

Віншую вас з вялікім святам нашай краіны — 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Тая вайна стала для Радзімы цяжкім выпрабаваннем на трываласць і жыццяздольнасць. Работнікі культуры, таксама як і салдаты на фронце, рабочыя і хлебаробы у тыле, набліжалі светлы дзень Перамогі. Высілкамі літаратараў, мастакоў, кампазітараў, артыстаў менавіта ў гэты трагічны час былі створаны кнігі, палотны, фільмы, спектаклі, музычныя творы, якія і сёння з’яўляюцца залатым фондам нашай нацыянальнай культуры.

Сімвалам нязломнасці, веры ў Перамогу з’яўляецца той факт, што ўжо ў першы год вайны, калі яшчэ далёка было да ліпеня 1944 года і мая 1945-га, пачаў праектавацца помнік Перамогі для Мінска — той помнік, што сёння вядомы кожнаму грамадзяніну нашай краіны.

Вялікая Перамога — гэта той падмурак, на якім паўстала наша найноўшая дзяржаўнасць. Культура — найважнейшы чыннік духоўнага суверэнітэту. Хай і надалей ваша праца спрыяе еднасці нашага грамадства, росквіту краіны, прэстыжу дзяржавы.

Жадаю вам асабістага шчасця, здароўя, творчага плёну, дабрабыту, станоўчых эмоцый дома і на працы!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ