Нашы нацыянальныя сімвалы ўвасабляюць суверэнітэт краіны, яе найбагацейшую гісторыю і традыцыі. Адлюстроўваюць духоўныя і маральныя рысы беларускага народа.
Сталая каштоўнасць Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга праяўляецца ў самыя адказныя моманты жыцця грамадства, аб’ядноўваючы беларусаў, забяспечваючы сувязь і пераемнасць пакаленняў.
Ставячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну павагі неацэнным заваёвам нашых продкаў, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі.
У гэты знамянальны дзень жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА