Сярод іншых, ордэнам Францыска Скарыны ўганаравана вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Вольга Дзянісава.
У ліку дзеячаў культуры, адзначаных медалём Францыска Скарыны, — дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Андрэй Галанаў і загадчык трупы хору таго ж тэатра Лілія Карловіч. Дадзеную ўзнагароду атрымалі таксама рэжысёр-пастаноўшчык Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка і артыст-чытальнік, майстар мастацкага слова вышэйшай катэгорыі Гомельскай абласной філармоніі Вадзім Юрлоў.
Сярод удастоеных ганаровых званняў — артыст балета (саліст) — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Юрый Кавалёў, якому прысвоена званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”. Гэтым жа званнем уганараваны саліст Беларускай оперы Станіслаў Трыфанаў, артысткі драмы — вядучыя майстры сцэны Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Людміла Сідаркевіч і Галіна Чарнабаева.
Званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" прысвоена мастацкаму кіраўніку РТБД Аляксандру Гарцуеву, а званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" — генеральнаму дырэктару УП “Кінавідэапракат” Мінскага гарвыканкама Васілю Коктышу.