“Стрылка” ў Бездзежы

№ 16 (1194) 18.04.2015 - 24.04.2015 г

На Вялікдзень у вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна прайшла святочная імша, хрэсны ход ад старой царквы да новай і абрад “Стрылка”.

/i/content/pi/cult/529/11465/15-2.jpg

З Вялікадня (у некаторых раёнах — з Дабравешчання) у Беларусі пачынаюцца “стрэльныя” карагоды. “Водзяць стралу” сорак дзён, а на Ушэсце — “хаваюць”. “Ваджэнне стралы” складаецца з карагодаў пад адмысловыя “стрэльныя” песні. У Бездзежы, як і ў некаторых іншых раёнах, акцэнтаваны пачатак “стрэльнага” перыяду, а канец, “пахаванне стралы”, — страчаны. 
У Бездзежы сёлета карагод заводзілі супрацоўніцы музея “Бездзежскі фартушок”, бабулі ў гэты час спявалі са сцэны. Абраду “Стрылка” нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, ён унесены ў Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

Фота аўтара

Аўтар: Алена ЛЯШКЕВІЧ
спецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газеты "Культура"