Да школьнікаў і ўдзельнікаў гуртка “Вытокі”, што дзейнічае пры ЦМТДіМ, прыйшла Кацярына Паўлоўская — загадчык тэарэтыка-харавога аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 20. Яна і распавяла прысутным пра стварэнне знакамітых песень ваеннай пары, пра кампазітараў ды паэтаў — аўтараў твораў, якія дапамагалі пераадольваць ліхалецце.
З грампласцінак гучалі галасы Леаніда Уцёсава, Марка Бернеса, Клаўдзіі Шульжэнка… А песню “Кацюша” прысутныя выканалі пад караоке. Беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, публіцыст, збіральнік нашага песенна-танцавальнага фальклору Аляксандр Рашчынскі пазнаёміў моладзь з гісторыяй напісання песні “Цёмная ноч”. “Папуры на песні ваенных гадоў” выканалі ўдзельнікі студыі “Камертон”.
Валянціна ЯРГОЛЬСКАЯ, метадыст ЦМТДіМ