НЕЗВЫЧАЙНЫ КАНЦЭРТ

№ 16 (1194) 18.04.2015 - 24.04.2015 г

18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і памятных мясцін
У рамках IX Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання", што сёлета займела імя этнаантраполага Зінаіды Мажэйка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ладзіць 24 красавіка яшчэ і ХІІ Этнаграфічны канцэрт "Фальклор беларускай глыбінкі". Сярод сёлетніх удзельнікаў — народны фальклорны ансамбль "Таняжанка" з вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна, а таксама аўтэнтычныя фальклорныя гурты з вёсак Камень, Парэчча, Церабень на Піншчыне.

/i/content/pi/cult/529/11457/1-1.jpg

А перад вамі — фота з Этнаграфічных канцэртаў мінулых гадоў.

Фота Юрыя ІВАНОВА з архіва "К", Андрэя МІЦКЕВІЧА і з архіваў БДУКіМ