Жамыслаўль: праекты

№ 15 (1193) 11.04.2015 - 17.04.2015 г

Напярэдадні Дня аховы помнікаў і Рэспубліканскага суботніка карэспандэнт “К” наведаў сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Жамыслаўль. Аб’ект — унікальны не толькі для Іўеўскага раёна, але і, без перабольшання, для ўсёй гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Палац роду Умястоўскіх быў створаны па праекце італьянскага архітэктара Марконі ў XIX стагоддзі і з’яўляецца братам-блізняткам варшаўскіх каралеўскіх Лазенак.

/i/content/pi/cult/528/11452/3-1.jpg

Сёння большасць ацалелых будынкаў комплексу знаходзіцца пад апекай Іўеўскага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (за выключэннем ледніка, які набыў і адрэстаўраваў мясцовы спіртзавод). Тэрыторыя кругласутачна ахоўваецца, а ўваход арганізаваны выключна для турыстычных груп па папярэднім узгадненні.

Па даручэнні старшыні Гродзенскага аблвыканкама падрыхтавана ўся дакументацыя для выстаўлення сядзібна-паркавага комплексу на продаж пад стварэнне культурна-турыстычнага аб’екта. У той жа час маецца надзея на аднаўленне аб’екта сваімі сіламі з дапамогай трансгранічных праектаў і супрацоўніцтва з адміністрацыяй палаца ў Лазенках, дзе дзейнічае Польскі цэнтр музейнай адукацыі. Апроч таго, улетку перад палацам запланавана правесці музычны фестываль.

/i/content/pi/cult/528/11452/3-2.jpg

Фота аўтара

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"