Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У спісах значыўся
Нядаўна знакаміты расійскі артыст Нахім (Яфім) Шыфрын на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак выклаў допіс пра свайго дзядзьку, які загінуў пад час Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце. Мы той статус з некалькімі здымкамі з сямейнага архіва заўважылі. І тэма нечакана атрымала працяг ужо ў Беларусі.
Да "...Новага Пачатку"
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у рамках Міжнароднага выставачнага праекта "1945 г. Параза. Вызваленне. Новы пачатак"прадставіць уласную часовую экспазіцыю ў Нямецкім гістарычным музеі ў Берліне. Праект, што знаёміць з біяграфіямі 36 удзельнікаў і ахвяр вайны з 20-ці краін, прысвечаны 70-годдзю капітуляцыі Германіі і будзе доўжыцца з 24 красавіка да 25 кастрычніка.
"Брама..." праз 40 гадоў
У Гомельскім абласным драматычным тэатры звярнуліся да класічнай беларускай п'есы ХХ стагоддзя — "Брама неўміручасці" Кандрата Крапівы. Цікава, што пастаноўка рэжысёра Сяргея Яскевіча — першы з 1974 года зварот да твора.
На мове адной сям’і
Вось што мы страцілі, так і не адшукаўшы замены, — гэта заахвочванне далучацца да культуры ў самым шырокім сэнсе сем’ямі. Каб усе разам, каб больш пераканаўча атрымлівалася для дзяцей, каб не “да ліхтара” было і дарослым. Пра гэта падумалася пад час нядаўна наведанага канцэрта аднаго небезвядомага айчыннага гурта.
Выдаліць пустазелле
Пасяджэнні нашага Савета праходзяць не радзей як два разы на год. Ягоныя рашэнні, як вядома, носяць рэкамендацыйны характар. Нагадаю, што абласныя метадцэнтры былі створаны адначасова з утварэннем абласцей. Час, натуральна, мінуў вялікі, многія патрабаванні змяніліся.
Экалогія грамады
У сакавіку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбыўся “круглы стол”, прысвечаны памяці беларусазнаўцы, этнамузыколага і аўдыявізуальнага антраполага Зінаіды Мажэйка.
Цяпер уражвае не кераміка…
Яшчэ ў юнацтве зачапілі словы Томаса Карлейна пра тое, што адным дадзена адкрываць новыя шляхі, а іншым — прадаўжаць іх ды ўладкоўваць. Можа, гэта гучыць і нясціпла, але мне хацелася належаць да першых, адкрываць новае, а не даводзіць да ладу існае, прыдуманае іншымі. Зрэшты, да гэтага імкнецца кожны мастак, а ўжо як атрымліваецца — гэта вырашаць іншым...
Наша ўсё!
Як натуральнае мы ўспрымаем тое, што дасягненні касманаўтыкі выкарыстоўваюцца ў розных галінах дзейнасці чалавека — ад ваенна-прамысловага да аграпрамысловага комплексаў, рухаюць навукова-тэхнічны прагрэс. Але касманаўтыка аказвае ўплыў у цэлым на наша развіццё, у тым ліку — на сферу культуры.
“Я не фестываль, я — форум…”
Даўнія развагі пра тое, колькі і якіх фестываляў трэба захаваць у краіне, набылі ўрэшце выніковую акрэсленасць. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 263 ад 2 красавіка вырашыў зацвердзіць Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення асобных культурных мерапрыемстваў, што фінансуюцца з бюджэту (рэспубліканскага, мясцовага), а таксама — Пералік гэтых самых мерапрыемстваў. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму неабходна ў трохмесячны тэрмін прывесці свае нарматыўныя Прававыя акты ў адпаведнасць з названай пастановай і прыняць меры па рэалізацыі апошняй.
"Шукаю амбіцыйных работнікаў!"
Дадзенай публікацыяй мы завяршаем гаворку пра культуру Сенненшчыны ў рамках чарговага аўтатура, як, уласна, і сам аўтатур. Неаспрэчна, да гэтай гаворкі вернемся яшчэ не раз, бо сітуацыя ў раёне — няпростая. І тычыцца яна самых розных аспектаў дзейнасці аддзела ды яго структур.
Віртуальныя замкі ў 3D
Сёння многія касмічныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца таксама і ў, так бы мовіць, чыста “зямных” справах. Калі хто гэтаму факту не верыць, таму раю завітаць у Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій. Мая гутарка з загадчыкам згаданага аддзела Сяргеем КАРЭНЯКА і яго навуковым супрацоўнікам Дзмітрыем ПРАДУНОМ якраз і пачалася з касмічных тэхналогій, якія сёння выкарыстоўваюцца, у тым ліку, у сферы культуры.
Як лекарам сябе вылечыць
Кажуць, што твор мастацтва, пакінуўшы “радзіму” — майстэрню творцы, пачынае жыць уласным жыццём. І яно такое ж непрадказальнае, як жыццё чалавека. Чалавек з узростам усё часцей вымушаны звяртацца да ўрача, а твор мастацтва — трапляць у рукі рэстаўратара. Дарэчы, і ў медыцыне, і ў рэстаўрацыі зыходны прынцып аднолькавы: “Не нашкодзь!”. “К” гутарыць з “галоўным лекарам” Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Аркадзем ШПУНТАМ, які здаўна ўзначальвае навукова-рэстаўрацыйны аддзел. Гаворка — пра тое, што было, што маем, на што спадзяёмся.
Фармат патрабуе тлумачэнняў
Што ёсць выстаўка? Справаздача? Мастацкае выказванне? Знаёмства з аўтарам? Усё залежыць ад пастаўленай задачы. Дзве фотавыстаўкі, якія адкрыліся напрыканцы сакавіка ў дзвюх дзяржаўных установах — галерэі “Універсітэт культуры” і Цэнтры сучасных мастацтваў, — далі падставу паразважаць наконт таго, з якіх элементаў складаецца выставачны праект. Беларускае грамадскае аб’яднанне “Фотамастацтва”, штогадовая выстаўка якога “Ступені” становіцца сапраўды пастаяннай, — прадставіла маладых аўтараў, што нядаўна сталі сябрамі арганізацыі. Выстаўка ў ЦСМ — “Артэрыя” — таксама знаёміць з плёнам высілкаў менавіта маладых фатографаў, і тут праект ажыццявіўся дзякуючы ініцыятыве саміх аўтараў ды “ўдаламу збегу абставін”.
Запаведны “востраў”
Час бяжыць. І за мітуснёй штодзённай кожны з нас неўпрыкмет падыходзіць да круглай даты. У кожнага яна наступае з рознымі пачуццямі, але, безумоўна, падводзіць рысу зробленага. Мяркуе чалавек і пра тое, што яшчэ можна здзейсніць… Прыйшоў гэты час і да наваполацкага мастака Віктара Лук’янава. Зусім нядаўна яму споўнілася 75.
Аўдыя & Відэа-13
Сакавіцкія аўдыя- і відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць выканаўца Атмараві (A.) і спецыяльны карэспандэнт “К” Алег КЛІМАЎ (B.).
Тонкі давер Макаёнка
У Новым драматычным тэатры неяк незаўважна склалася традыцыя рабіць усё не проста своечасова, а яшчэ і загадзя. Калі ў іншых тэатрах апошнія рэпетыцыі новай пастаноўкі бываюць нават у дзень прэм’еры, дык тут, здараецца, генеральны прагон са здачай спектакля праходзяць напрыканцы сезона, а першы паказ на публіку — толькі ў пачатку наступнага. Вось і з 70-годдзем Вялікай Перамогі так атрымалася. У той час, як хтосьці ўсё яшчэ суцяшае сябе: маўляў, толькі ў маі свята, — тут прэм’ера прымеркаванага да юбілею спектакля адбылася ў сакавіку. Якой жа з’явілася хрэстаматыйна вядомая п’еса Андрэя Макаёнка “Трыбунал”?
Прыехалі “машынкі”
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі распачаў добрую традыцыю абменных гастролей-візітаў. На яго сцэне пачалі гасцяваць абласныя драматычныя тэатры, знаёмячы сталічную публіку (і крытыкаў, як хочацца верыць) са сваімі нядаўнімі пастаноўкамі. Дзён праз дзесяць нас чакаюць тры паказы двух спектакляў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. А напрыканцы сакавіка прыязджаў Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр. І, сярод іншых, паказаў спектакль “Рэўнасць” сучаснага расійскага пісьменніка і драматурга Аляксея Слапоўскага, пастаўлены летась Якавам Натапавым.
Жыццё, якое працягваецца
Музей гісторыі горада Мінска спрычыніўся да ўрачыстасцей у гонар 70-годдзя Перамогі правядзеннем выстаўкі дзіцячай творчасці “Фарбы вясны”. У апошняй бяруць удзел выхаванцы шэрагу сталічных дзіцячых школ мастацтваў.
Імгненні Палесся
У выставачнай зале райцэнтра — новая экспазіцыя. Свае фотаработы дэманструе ўраджэнец Століншчыны Павел Куніцкі. Звыш 30 здымкаў зроблены ў розную пару года. Большасць з іх не патрабуе каментарыяў: усё зразумела без слоў.
Паміж “рэальна” і “абавязкова”
У апошнім нумары часопіса “Мастацтва” за 2014 год вядучыя тэатральныя крытыкі краіны дзяліліся сваімі ўражаннямі наконт падзей адыходзячага года. Прафесар Рычард Смольскі ў сваіх назіраннях заўважыў: “Засмучае […] акалічнасць, якая доўжыцца не адзін год: шырокая тэатральная грамадскасць краіны фактычна не ведае, як сёння жывуць-выжываюць “маленькія” тэатры ў Мазыры, Пінску, Слоніме, Бабруйску, Маладзечне…” Сапраўды, не тое што “маленькія”, але нават абласныя тэатры не могуць сабе дазволіць працяглыя гастролі ў сталіцы з паказам сваіх лепшых спектакляў. Таму і ўзнікае пэўны інфармацыйны вакуум. Па-другое… “Жыве ці выжывае” — апошнім часам такая дылема набыла завостранасць для культурнай галіны ў цэлым і для тэатра ў прыватнасці. Гэтыя думкі сталі кропкай адліку для серыі гутарак з прадстаўнікамі рэгіянальных тэатраў. Раман Цыркін — галоўны рэжысёр Мазырскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Івана Мележа. Працуе ён у ім з 1999 года. У творчым даробку тэатра — 56 спектакляў. Наша гутарка адбылася незадоўга да 25-годдзя культурнай установы.
Супадзенні і… бурштын
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прымаў гасцей з Латвіі з нагоды адкрыцця выстаўкі “Бурштын — каштоўны камень Балтыйскага мора”. Цудоўнае відовішча прывёз нам Нацыянальны музей гісторыі Латвіі, якім кіруе Арніс РАДЗІНЬШ. Спадар дырэктар падзяліўся з “К” планамі на двухбаковае музейнае супрацоўніцтва і ўражаннямі ад сустрэчы з мінскай публікай.
Пра што мне піша неба
Працягваем знаёміць чытачоў з фрагментамі кнігі фалькларыста, лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука “Гарыць свечка ля алтара”, выдадзенай летась. Першыя публікацыі з серыі — у №№ 3, 5, 7, 9, 11 за 2015 год...
Ці вяртаўся Шагал?
29 ліпеня 1920 года Марк Шагал з’ехаў з Віцебска і, як лічыцца, ніколі ўжо туды, на сваю радзіму, не вяртаўся. Прынамсі, так пішацца ва ўсіх публікацыях, прысвечаных дзейнасці Шагала ў 1920-я. А ці сапраўды гэта так? Спачатку нагадаем тыя падзеі, якія папярэднічалі ад’езду Шагала з Віцебска.
Крызіс ідэй?
З аднаго боку, усёй карціны падзей да канца не ведаеш, з іншага — нават тыя ж лічбы кажуць самі за сябе. З 15 арганізацый кінематаграфіі, якія падавалі заяўкі на конкурс, усе праекты-пераможцы — Нацыянальнай кінастудыі.
Жамыслаўль: праекты
Напярэдадні Дня аховы помнікаў і Рэспубліканскага суботніка карэспандэнт “К” наведаў сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Жамыслаўль. Аб’ект — унікальны не толькі для Іўеўскага раёна, але і, без перабольшання, для ўсёй гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Палац роду Умястоўскіх быў створаны па праекце італьянскага архітэктара Марконі ў XIX стагоддзі і з’яўляецца братам-блізняткам варшаўскіх каралеўскіх Лазенак.
Крылы Пегаса Лёшкі Глебушкі
4 кастрычніка 1968 года хавалі Аляксея Глебава. Труна з целам стаяла ў вестыбюлі будынка Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Развітацца з народным мастаком прыйшло вельмі шмат народу. Дзеячы культуры, студэнты, ваенныя, журналісты, пісьменнікі, чыноўнікі высокага рангу… Горы кветак. Пранікнёныя, сардэчныя, шчырыя словы сяброў-калег і сяброў па жыцці. Бачу найдабрэйшую жанчыну — Марыю Захараўну, удаву нябожчыка, і двух яго сыноў. Побач — шматгадовыя калегі Аляксея Канстанцінавіча: Заір Азгур, Андрэй Бембель, Сяргей Селіханаў (дарэчы, гэтая цудоўная чацвёрка ў свой час зрабіла барэльефы на помніку-абеліску на плошчы Перамогі і помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы беларускай сталіцы (дэмантаваны 4 лістапада 1961 года). А яшчэ ўсе яны ў 1920-я атрымлівалі прафесійныя азы ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Міхаіла Керзіна (толькі Селіханаў — пазней).

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»