Лепшыя па ахове працы

№ 15 (1193) 11.04.2015 - 17.04.2015 г

У Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.

За дасягненне высокіх паказчыкаў у названым кірунку Падзяка міністра культуры абвешчана

Нацыянальнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру оперы і балета Рэспублікі Беларусь (генеральны дырэктар — Уладзімір Грыдзюшка);

Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (рэктар — Кацярына Дулава);

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (дырэктар — Раман Матульскі).

Адзначаны высокі ўзровень работы па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гомельскім дзяржаўным цырку, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Белдзяржфілармоніі, Замкавым комплексе "Мір".