Затраціў — утаргаваў — атрымаў

№ 13 (1191) 28.03.2015 - 03.04.2015 г

Колькі за месяц зарабляе кіраўнік установы культуры?
Падалося цікавым высветліць, а які месячны фінансавы складнік мае асобна ўзятая ўстанова культуры. Пажадана, сельская і не самая горшая. Колькі сапраўды просіць у аддзела грошай кіраўнік СДК, СК ці бібліятэкі? Колькі выручкі атрымлівае і які ўрэшце мае заробак? Па адказы звярнуўся да эканаміста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама Алены ТРАБО. Скончыла яна Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, працуе ў аддзеле тры гады…

/i/content/pi/cult/526/11370/7-1.jpg

— Прасочым за фінансавай дзейнасцю сельскага Дома культуры вёскі Іоды — філіяла Шаркаўшчынскага РЦК. Кіруе СДК Аляксандр Рамуальдавіч Пупін. Мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, працуе ў галіне культуры больш за 30 гадоў. Работнік дасведчаны, стараны.

— Колькі грошай у лютым прасіў кіраўнік СДК у аддзела?

— Па каштарысе — 500 тысяч рублёў. Галоўным мерапрыемствам мінулага месяца была Масленка. Дырэктар установы рыхтаваў з гэтай нагоды конкурсна-гульнявую праграму, грошы яму патрэбны былі на прызы для пераможцаў святочнага конкурсу. Усе астатнія мерыпрыемствы (танцавальныя вечары, канцэрты, да прыкладу), што ладзіліся ў Іодах цягам лютага, грашовых укладанняў з боку аддзела не патрабавалі. Звыклая справа: калектыў клуба ў большасці выпадкаў працуе за кошт унутраных творчых рэзерваў.

— І якая выручка ад Масленкі ў Іодах?

— 3 мільёны 600 тысяч рублёў. А ўсяго за люты — 4 мільёны 580 тысяч. Прыкладна столькі ж зарабляюць штомесяц на паслугах і ў іншых СДК Шаркаўшчынскага раёна.

— Някепска для СДК. Відаць, з выкананнем плана па пазабюджэтцы ў Іодах — ніякіх праблем?

— Так. Леташні план па аказанні платных паслуг — 6 мільёнаў 500 тысяч рублёў. А факт склаў 6 мільёнаў 747 тысяч. Дарэчы, нядаўна ў Шаркаўшчыне ладзіўся выніковы сход, што падвёў вынік мінуламу году. Лепшыя работнікі культуры атрымалі прэміі з імі ж заробленай пазабюджэткі. Натуральна, улічваліся якасць мерапрыемстваў, ініцыятыўнасць і стараннасць кіраўніка.

— Давайце ж паглядзім, з чаго канкрэтна складалася лютаўская заработная плата дырэктара такога ж, як Іодаўскі, СДК?

— З акладу (2 мільёны 490 тысяч рублёў), з месячнай прэміі (прыкладна, 498 тысяч), з матэрыяльнай дапамогі (124 тысячы з невялікім), з надбаўкі за складанасць і напружанасць працы (350 тысяч). Вынік — недзе 3 мільёны 463 тысячы рублёў. Ды плюс дыферэнцаваная прэмія за леташнія паказчыкі.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"