Мерапрыемства засведчыла высокі рэйтынг запатрабаванасці і пераросло ў акцыю, якая ахапіла 6 школ горада і раёна ў рамках 10 выступленняў як на базе бібліятэкі, так і на і выездзе.
Маладзёжная аўдыторыя востра ўспрымае праўду жыцця, увасобленую ў мастацкай форме. Зацікавіць маладых — значыць, дасягнуць увагі, знайсці неардынарныя падыходы — запомніцца, зрабіць успрыманне інфармацыі вобразна-эмацыянальным. У ходзе акцыі бярэзінскай моладзі былі прапанаваны агіт-марафоны. Навучэнцы гімназіі і школ класамі наведвалі актавую залу ЦБ, стылізаваную для мерапрыемства. Выязныя агіт-туры ў Пагосцкую, Любушанскую і Гарэніцкую сельскія школы бібліятэкары зладзілі разам з супрацоўнікамі аўтаклуба РДК. У так званай Чыстай кнізе пад калектыўнай заявай “Мы — за чысты ўзрост без бруду наркотыкаў” сабрана звыш за 300 подпісаў юнакоў і дзяўчат. Тэатралізаваныя споведзі ахвяр спайсаў, актуалізаваныя пераклады тэкстаў вядомых песень, мудрыя прыпавесці, шок-факты і гісторыі трагедый маладых лёсаў, заканадаўчыя пастулаты Дэкрэта Прэзідэнта Беларусі ад 1 студзеня гэтага года — усё працавала
на агітацыю задуманага бібліятэкай руху.
У лютым бібліятэкары ўжо прапанавалі бярэзінскай моладзі агіт-туры “Не абдымай, каго прыйдзецца”. Наперадзе — аналагічныя акцыі па прафілактыцы падлеткавага брыдкаслоўя “Наша ўмова — далоў брыдкае слова” ды ўжывання піва “Піва — не вадзіца, з хмяльным сябрам не трэба вадзіцца!”
Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі