ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім конкурсе на стварэнне п’ес і інсцэніровак літаратурных твораў на патрыятычную тэматыку, прысвечаным 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзю Вялікай Перамогі пад дэвізам “Мы памятаем радасць со

№ 10 (828) 08.03.2008 - 14.03.2008 г


1. Заснавальнікамі рэспубліканскага конкурсу на стварэнне п’ес і інсцэніровак літаратурных твораў на патрыятычную тэматыку, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзю Вялікай Перамогі пад дэвізам “Мы памятаем радасць сорак пятага” (далей — Конкурс), з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”, грамадскія аб’яднанні “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”, “Беларускі саюз тэатральна-мастацкіх крытыкаў”, “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (далей — заснавальнікі).

2. Работу па арганізацыі, падрыхтоўцы і правядзенні Конкурсу праводзіць арганізацыйны камітэт (далей — аргкамітэт), склад якога зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (па ўзгадненні з зацікаўленымі) з ліку прадстаўнікоў заснавальнікаў Конкурсу.

3. Аргкамітэт вырашае фінансавыя і арганізацыйна-тэхнічныя пытанні, звязаныя з правядзеннем Конкурсу, і падводзіць яго вынікі. Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” (далей — Цэнтр) займаецца разглядам заявак на ўдзел у конкурсе і папярэднім адборам матэрыялаў.

4. Заснавальнікі і аргкамітэт Конкурсу ставяць сваёй мэтай садзейнічаць:

павышэнню ролі нацыянальнай драматургіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства, захаванню і развіццю традыцый нацыянальнага тэатральнага мастацтва;

стварэнню новых арыгінальных п’ес і інсцэніровак літаратурных твораў, якія ў мастацкай форме адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе беларускага народа, паказваюць лепшыя традыцыі і ідэалы беларускага народа — народа-пераможцы, раскрываюць яго духоўны свет;

выяўленню і ўвасабленню новых сцэнічных работ у дзяржаўных тэатрах рэспублікі;

павышэнню мастацкага ўзроўню тэатральных пастановак.

5. Правядзенне Конкурсу ставіць сваёй задачай прадоўжыць практыку сумеснай творчай работы драматургаў і дзяржаўных тэатраў у працэсе стварэння новых арыгінальных пастановак па тэме, заяўленай у Конкурсе.

6. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 10 сакавіка па 20 кастрычніка2008 г. у г. Мінску.

7. Падвядзенне вынікаў Конкурсу праходзіць з 21 кастрычніка па 10 снежня 2008 г.

8. Абвяшчэнне вынікаў Конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню тэатра.

9. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Арыгінальная п’еса” (шматактовая і аднаактовая), “Інсцэніроўка” (шматактовая і аднаактовая).

10. Інфармацыя аб парадку правядзення Конкурсу, умовах прадстаўлення матэрыялаў, заахвочванні ўдзельнікаў і яго выніках накіроўваецца ў сродкі масавай інфармацыі.

11. Для ўдзелу ў Конкурсе аўтары накіроўваюць у Цэнтр на адрас: 220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44, з паметкай “На конкурс” наступныя матэрыялы: п’есы і (ці) інсцэніроўкі літаратурных твораў на беларускай ці рускай мове па тэме, заяўленай у Конкурсе, у двух друкаваных экзэмплярах і электронную версію;

кароткія звесткі пра сябе: год нараджэння, адукацыя, месца працы, хатні адрас, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты;

абавязацельства, падпісанае аўтарам асабіста, па форме згодна дадатку 3.11.1.

Аб’ём прадстаўленых на Конкурс матэрыялаў не павінен перавышаць 60 старонак тэксту.

11.2. Матэрыялы, прадстаўленыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

11.3. Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 1 кастрычніка 2008 г. Работы, прадстаўленыя на Конкурс пазней пазначанага тэрміну, да ўдзелу ў Конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелі адпраўшчыка.

12. Дасланыя на Конкурс матэрыялы разглядае Цэнтр, што адбірае матэрыялы па прынцыпе іх адпаведнасці ўмовам Конкурсу і да 1 лістапада 2008 г. прадстаўляе работы журы Конкурсу (далей — журы) для вызначэння пераможцаў.

13. Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры (па ўзгадненні з зацікаўленымі).

13.1. Работа журы арганізуецца ў форме пасяджэнняў. Месца і час правядзення пасяджэнняў журы вызначаецца яго старшынёй.

13.2. Пасяджэнні журы лічацца правамоцнымі, калі на іх прысутнічае не меней 2/3 яго спісачнага складу.

Члены журы прысутнічаюць на пасяджэннях журы без права замены.

13.3. Рашэнне журы прымаецца адкрытым галасаваннем і лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову членаў журы, якія прысутнічаюць на пасяджэнні. Пры роўным размеркаванні галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня на пасяджэнні журы.

13.4. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваюць на працягу дня, што ідзе за днём правядзення пасяджэння журы, старшыня журы і яго сакратар.

Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае.

14. Для пераможцаў Конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя мінімальныя грашовыя прэміі.

У намінацыі “Арыгінальная п’еса” (шматактовая):

у прозе: адна першая — 28 базавых велічынь (далей — б.в.), адна другая — 25 б.в., адна трэцяя — 20 б.в.;

у вершах: адна першая — 58 б.в., адна другая — 50 б.в., адна трэцяя — 45 б.в.

У намінацыі “Арыгінальная п’еса” (аднаактовая):

у прозе: адна першая — 12 б.в., адна другая — 10 б.в., адна трэцяя — 8 б.в.;

у вершах: адна першая — 18 б.в., адна другая — 15 б.в., адна трэцяя — 10 б.в.

У намінацыі “Інсцэніроўка” (шматактовая): адна першая — 11 б.в., адна другая — 9 б.в., адна трэцяя — 7 б.в.

У намінацыі “Інсцэніроўка” (аднаактовая): адна першая — 5 б.в., адна другая — 4 б.в., адна трэцяя — 3 б.в.

Пры ўстанаўленні памеру прэміі прымаецца ў разлік памер базавай велічыні, устаноўленай на дзень выплаты прэміі.

15. Па выніках Конкурсу журы, пры неабходнасці, зыходзячы з творчага і мастацкага ўзроўню прадстаўленых работ на Конкурс, можа перагледзець колькасць і памеры прэмій.

Аргкамітэт Конкурсу пакідае за сабой права ўстанаўліваць дадатковыя формы заахвочвання ўдзельнікаў Конкурсу.

16. Для ўзнагароджання ўдзельнікаў Конкурсу могуць устанаўлівацца іншыя формы заахвочвання дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, а таксама прыватнымі асобамі.

17. Расходы, непасрэдна звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем Конкурсу, уключаючы аплату работы членаў журы, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдаткаваных Міністэрствам культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

18. Для фінансавання Конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

19. У выпадку, калі пасля падвядзення вынікаў Конкурсу будзе ўстаноўлена, што пры прадстаўленні матэрыялаў, пазначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння, асобай, якая прызнана пераможцай Конкурсу, былі дадзены недакладныязвесткі на твор, які быў прадстаўлены на Конкурс, рашэнне журы аб прызнанні дадзенай асобы пераможцай анулюецца, а выплачаная ёй грашовая прэмія падлягае вяртанню ў поўным аб’ёме на працягу 10 дзён з моманту атрымання адпаведнага паведамлення аргкамітэта шляхам пералічэння грашовых сродкаў на пазначаны ў дадзеным паведамленні разліковы рахунак.

20. Правы на матэрыялы, адзначаныя журы на Конкурсе, заснавальнікі могуць прапанаваць для пастаноўкі ў дзяржаўных тэатрах рэспублікі. Пры прыняцці рашэння аб пастаноўцы правы набываюцца Міністэрствам культуры ці дзяржаўнымі тэатрамі з выплатай адпаведнага ўзнагароджання аўтарам.

21. Камандзіровачныя, паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў Конкурсу аргкамітэт не аплачвае.