Праекты і перамога

№ 8 (1186) 21.02.2015 - 27.02.2015 г

Дзіцячая музычна-мастацкая школа мастацтваў № 1 Мінска налета адзначыць 35-годдзе. Гэтую падзею мастакі ўжо цяпер падтрымліваюць выстаўкамі, музыканты — канцэртамі. І самае галоўнае — вучні ўдзельнічаюць ды перамагаюць ц прэстыжных конкурсах.

/i/content/pi/cult/523/11297/11-4.jpg

Вучаніца ўстановы Аляксандра Шыманская заваявала другое месца і атрымала дыплом ІІ ступені на штогадовым Міжнародным калядным конкурсе-фестывалі дзіцячай выяўленчай творчасці “Віфлеемская Зорка” ў Маскве. Педагог дзяўчыны і загадчык філіяла мастацкага аддзялення школы Ларыса Зарубіна лічыць, што ўдзел у такіх конкурсах дапамагае не толькі засвоіць навыкі ды раскрыць свае магчымасці, але і пашырыць веды па гісторыі, літаратуры, экалогіі, дазваляе даведацца пра звычаі ды традыцыі іншых народаў і краін. Таму вучні мастацкага аддзялення штогод — і вельмі паспяхова! — удзельнічаюць у “Віфлеемскай Зорцы”.

Ужо васямнаццаць гадоў гэты конкурс носіць статус міжнароднага. У ім бяруць удзел юныя мастакі з Расіі, Беларусі, Украіны, Сербіі і Балгарыі. З вялікай колькасці дзіцячых работ вельмі цяжка выбраць 30 прызавых…

І вельмі важна, што выхаванцы Музычна-мастацкай школы цудоўна ўсведамляюць: у прыродзе мастацтва закладзена сіла, якая гуртуе народы свету, умацоўвае ўзаемаразуменне. У выхаванні гэтых маральных каштоўнасцей, эстэтычных ідэалаў і бачыць сваё прызначэнне дырэктар школы Жанна Куеўда. Менавіта на гэта працуюць пленэры, конкурсы, выстаўкі, творчыя праекты ўстановы.

Таццяна МАЛЫШАВА, член Беларускага саюза мастакоў