Чатыры прэміі — лаўрэатам года

№ 8 (1186) 21.02.2015 - 27.02.2015 г

На выніковай калегіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта адбылося ўручэнне штогадовых прэмій. Чатыры з іх прысуджаны выхаванцам Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3 (г. Барань) — лаўрэатам міжнародных конкурсаў фартэпіяннай музыкі, гісторыі музычнай творчасці і выяўленчага мастацтва Настассі Калінінай, Вадзіму Максімаву, Кірылу Атрошчанку і Дзіяне Рудаковай.

/i/content/pi/cult/523/11294/11-2.jpg

Падтрымка адоранай моладзі — дзяржаўная маладзёжная палітыка, дзякуючы якой назапашваецца магутны кадравы патэнцыял у творчым асяродку: будучыя кампазітары, музыканты, мастакі…

Вучыць такіх дзяцей — няпроста, бо ад выніковасці гэтай працы залежыць наш заўтрашні дзень. Педагогі ДШМ № 3 цудоўна разумеюць ускладзеную адказнасць. Гэтымі днямі наш калектыў віншуе выкладчыкаў дзяцей-пераможцаў Кацярыну Ігнацьеву, Вікторыю Грыцук і Галіну Высоцкую!..

Прэміі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў прысуджаюцца з 2009 года. Імі ўзнагароджваюць навучэнцаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы мастацкага профіля ў сферы культуры і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (музычныя каледжы, Каледж культуры і мастацтваў). Уладальнікамі прэмій становяцца пераможцы заключных этапаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсаў, алімпіяд па навучальных прадметах.

Наталля ЛАТЫШАВА, настаўнік Аршанскай ДШМ № 3 горада Барань