З гадоў вайны...

№ 8 (1186) 21.02.2015 - 27.02.2015 г

З працягам: да 70-годдзя Перамогі: радыё у барацьбе з фашызмам
У сувязi з акупацыяй Беларусi дзяржаўная радыёстанцыя спынiла сваю работу. Аднак на тэрыторыю рэспублiкi працягвалi транслявацца радыёперадачы з Масквы.

З першых дзён вайны радыё вяло тэматычныя перадачы: “Слухай фронт!”, зводкі Савецкага інфармацыйнага бюро, “Пісьмы на фронт і з фронту” ды іншыя. Па iнiцыятыве Цэнтральнага штаба партызанскага руху, з лiпеня 1942 года Усесаюзны радыёкамiтэт пачаў трансляваць спецыяльныя перадачы для партызан. На беларускай мове трансляцыi вялiся ад трох да пяці гадзiн у суткi з улiкам партызанскай спецыфiкi.

Восенню 1941-га фашысцкая прапаганда распаўсюджвала чуткi аб узяццi гiтлераўцамi Масквы i Ленiнграда. Успамінаючы гэты перыяд, кіраўнік партызанскага руху на Гомельшчыне А.Куцак пісаў: “Откровенно говоря, никто из нас определенно не знал о положении дел на фронтах. Необходимо было иметь достоверные источники. Командир партизанского отряда “Большевик” И.С. Федосеенко поручил товарищам достать радиоприемник. Его собрали из разных деталей. И вот утром 7 ноября мы собрались в землянке. Затаив дыхание слушали голос родной Москвы: в честь 24-й годовщины Октября в столице нашей Родины состоялся военный парад, на котором с речью выступил Верховный Главнокомандующий. Никакие слова не в состоянии выразить того воодушевления, радость и подъем, которые царили в нашей среде. Родная Москва живет, борется!..”

Выпуск лiстовак, падпольных газет, арганiзацыя вуснай прапаганды, складанне рэпертуару для партызанскай мастацкай самадзейнасцi патрабавалi пастаяннай сувязi з Вялiкай зямлёй. Камандаванне ворага прымала ўсе меры да таго, каб пазбавіць насельніцтва Беларусі праўдзівай інфармацыі. Фашысты пад пагрозай смерці забаранілі слухаць савецкія радыёперадачы, патрабавалі здачы радыёпрыёмнікаў. Аднак патрыёты хавалі іх ад ворагаў… Партызаны ж захоплiвалi прыёмнікі ў якасцi трафеяў, здымалі іх з падбітых танкаў і самалётаў, даставалi ў мясцовых жыхароў, выраблялі самі. Рабочыя саўгаса “Суцін” (Міншчына) схавалі ад фашыстаў радыёабсталяванне, якое перадалі партызанам 2-й Мінскай брыгады. Партызанскія радысты радыяфікавалі ўсю брыгаду. У штабе быў радыёвузел, а па атрадах — радыёкропкі. Пры правядзенні савецкіх святаў партызаны вывозілі вузел у суседнія населеныя пункты. Напрыклад, адзначаючы 25-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў вёсцы Гарэлец на Пухавіччыне, партызаны ўстанавілі каля 25 рэпрадуктараў.

У 1942-м Цэнтральны і Беларускі штабы партызанскага руху пачалі засылаць на тэрыторыю рэспублікі радыстаў з радыёстанцыямі. На працягу года беларускія партызаны атрымалі 55 радыёстанцый, а ў 1943-м — яшчэ 101. Акрамя таго, па просьбе Цэнтральнага штаба прамысловасць СССР стала выпускаць дэтэктарныя і лямпавыя радыёпрыёмнікі, якія высылаліся партызанам.

1 студзеня 1942 года ў Маскве распачала дзейнасць радыёстанцыя “Савецкая Беларусь”. Разам з праграмамі для шырокага кола слухачоў яна вяла перадачы для партызан, служачых, чыгуначнiкаў, жанчын, моладзi… Працавалі пастаянныя рубрыкi “Хронiка партызанскай барацьбы”, “Саветы партызанам” ды iншыя. Для выдання падпольнага друку была ўведзена спецыяльная радыёперадача “Матэрыялы для абласных, раённых i партызанскiх газет”. Яна транслявалася кожную ноч, і матэрыялы дыктаваліся так павольна, каб можна было запісаць іх тэкст.

За гады Вялікай Айчыннай вайны перад мікрафонам радыёстанцыі “Савецкая Беларусь” выступіла больш за 300 чалавек, было перададзена 70 літаратурных выступленняў і 50 канцэртаў. А ўсяго выйшла 3 270 радыёперадач. У 1943-м падпольныя партыйныя арганізацыі і партызанскія злучэнні Беларусі наладзілі двухбаковую радыёсувязь усіх раёнаў рэспублікі з Масквой.

Радыёматэрыялы значна абагачалi формы культурна-дасугавай работы ў партызанскiх краях i зонах. Зводкi, якiя прымалiся радыстамi, друкавалiся ў падпольных друкарнях i перада−валiся ў падраздзяленнi для палiтiнфар−мацый, вывешвалiся на бачнае месца ў размяшчэннях партызанскiх атрадаў. Разам з запiсамi радыёзводак камандаванне партызанскiх атрадаў старалася арганiзаваць для партызан ды насельнiцтва калектыўнае слуханне праграм.

Успамiнаючы аб рэйдзе, якi правялi на пачатку 1942 года ў Мiнскай вобласцi, сакратар Мiнскага падпольнага абкама партыi Р.Мачульскi пiсаў: “Першы прыпынак — у вёсках Хадынка, Абiдземля i Сухая Мiля. Партызаны ўстанавiлi прыёмнiк i арганiзавалi праслухоўванне маскоўскiх перадач. Людзей набiлася поўная хата. Усе слухалi затаiўшы дыханне. Гаворыць родная Масква! Дыктар перадаў апошнiя звесткi з савецка-германскага фронту i аб’явiў: “А зараз слухайце музыку”. I палiлiся знаёмыя мелодыi. У людзей на вочы навярнуліся слёзы… […] Партызанскiя калоны рухалiся па начах па 25-30 кiламетраў. А днём — адпачынак, масавая работа з насельнiцтвам. Камандзiры атрадаў выступалi з дакладамi, агiтатары праводзiлi гутаркi, чытку лiстовак. У кожнай вёсцы абавязкова ладзілі калектыўнае радыёслуханне”.

У мястэчку Кабыльнік (Вілейская вобласць), непадалёк ад варожых гарнізонаў, у базарныя дні з’язджалася больш за 300 падвод з Пастаўскага, Мядзельскага і Свірскага раёнаў. Партызаны брыгады імя Варашылава часта выкарыстоўвалі гэтае мястэчка для правядзення культурна-дасугавай дзейнасці. Група партызан камісара П.Рублеўскага выязджала на базарную плошчу і ўстанаўлівала прыёмнік з узмацняльнікам. Збіраліся людзі. Пасля перадачы выступаў камісар.

Раней радыёпрыёмнiкi былi даволi значных памераў. Каб яны працавалi, патрабаваліся высокая антэна i даволi цяжкiя батарэi. Радыёпрыёмнiк звычайна вазiлi на санях або калёсах. Партызанскiя ўмельцы, радысты брыгады “Смерць фашызму!” С.Тарасаў i Я.Шышоў сабралi прыёмнiк i ўманцiравалi яго ў футляр ад патэфона. З гэтым чамаданчыкам, што не выклікаў падазрэння, сябры амаль кожны вечар выязджалi ў навакольныя вёскi ды ладзілі там калектыўныя праслухоўваннi маскоўскiх перадач…

Аляксандр ПАЦЫЕНКА, дацэнт, кандыдат педагагічных навук, і Ягор ВАСІЛЕЎСКІ