Шаноўныя сябры, усе тыя, хто абараняў, абараняе і будзе абараняць нашу незалежную дзяржаву!

№ 8 (1186) 21.02.2015 - 27.02.2015 г

Дазвольце шчыра павіншаваць вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Сярод тых, хто сёння працуе ў сферы культуры, нямала асоб, што ў асабістым і творчым жыцці шчыльна з’ядналі свой лёс са старонкамі славы ды мужнасці сыноў нашай зямлі.

/i/content/pi/cult/523/11278/2-1.jpgБеларусь мае шматвекавую гісторыю ды старадаўнюю самабытную культуру, якія мы здолелі захаваць, нягледзячы на шматлікія войны, што навалай праходзілі праз нашы мірныя землі. Цягам стагоддзяў мы пераадолелі шмат нягод, але не згубілі карані, унікальнае мастацтва, засталіся няскоранай нацыяй і нам ёсць чым ганарыцца. У першую чаргу — стойкасцю ды непахіснасцю абаронцаў, якія не шкадавалі жыццяў для таго, каб дзяржава квітнела і развівалася.

Мірнага неба і светлых дзён, дабра, плёну і здароўя кожнаму з вас!

Дзякуй вам і са святам напрадвесні, дарагія сябры!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ