Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"POST SCRIPTUM"... на пачатку вясны
У Музеі гісторыі беларускага кіно завяршаецца Першая беларуская выстаўка-фестываль аўтарскай паштоўкі "POST SCRIPTUM". Акрамя работ у гістарыяграфічнай частцы выстаўкі, дзе прадстаўлены шэраг рарытэтаў з прыватных калекцый і фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, з нагоды фэсту быў абвешчаны конкурс паштовак. Дарэчы, яго вынікі падвядуць сёння ўвечары. Тым часам, на першай паласе мы сабралі паштоўкі з вясновым настроем і тэматыкай, каб павіншаваць чароўных жанчын не адной, а амаль двума дзясяткамі сучасных аўтарскіх і тыражных рэтра-работ.
Камедыя загучала
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прэзентавалі аўдыяспектакль "Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца" паводле п'есы польскага драматурга Аляксандра Фрэдры. У запісе твора бралі ўдзел артысты Купалаўскага тэатра, а пастаноўшчыкам выступіў акцёр і рэжысёр Ігар Пятроў.
Сустрэча з Пінігіным
Гэтым разам у рамках рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." выправілася да мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалая Пінігіна. Тэкст інтэрв'ю ў фармаце "адзін супраць усіх" чытайце ў адным з наступных нумароў "К".
Іх засталося толькі пяць
Сёння шмат людзей займаецца ў аматарскіх калектывах рознай скіраванасці. Так, адным з самых папулярных і распаўсюджаных кірункаў для такіх аб’яднанняў на Міншчыне да нядаўняга часу з’яўляўся фальклор. У 2003 годзе па вобласці актыўна дзейнічала 230 ансамбляў, ствараліся новыя тыпы ўстаноў культуры — дамы фальклору (на пачатку 2000-х — 11), дзе ўсе ахвотныя маглі дакрануцца да таямніц роднай культуры. Супрацоўнікамі гэтых устаноў арганізоўваліся этнаграфічныя экспедыцыі па зборы рэгіянальных традыцый, ладзіліся святы з народнага календара, збіраліся экспанаты для невялікіх этнаграфічных музеяў… Але на першае студзеня 2015 года дамоў фальклору засталося ў рэгіёне толькі пяць, і толькі адзін з іх быў рэарганізаваны ў іншую, шматпрофільную ўстанову культуры. Астатнія — зачынілі. І гэта сапраўдная праблема.
Навошта, кажаце, яны патрэбны?-2
У артыкуле “Навошта, кажаце, яны патрэбны?”, апублікаваным у мінулым нумары “К”, мы прапанавалі бібліятэкарам пракаментаваць, мякка кажучы, непрыемныя “каменты” з Сеціва на адрас іх прафесіі. Тэзісы востразубых заўсёднікаў папулярнага беларускага інтэрнэт-партала зводзіліся да дзвюх паказальных фраз, што ў некалькіх сотнях каментаў шматразова “абсмоктваліся”: “Мылі б падлогу — атрымлівалі б у два разы больш” і “Таму што бібліятэкары ў асноўным палову дня нічога не робяць”. Зразумела, мы чакалі і іншыя выказванні ад прафесіяналаў. І яны вельмі хутка апынуліся ў пошце “К”. Дарэчы, запрашаем і іншых спецыялістаў далучыцца да абмеркавання сітуацыі, бо датычыцца яна найперш прэстыжу прафесіі бібліятэкара і прэстыжу культуры наогул у вачах шырокага грамадства.
“У Дзень 8 Сакавіка…”
Каб Клары Цэткін і Розе Люксембург хтосьці сказаў, што іх ініцыятыва зладзіць Міжнародны жаночы дзень з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем жанчын трансфармуецца літаральна ў свята вясны, то, напэўна, яны моцна здзівіліся б, а мо і абурыліся б.
Пакупнік на… юбілей
“Юбілейная” сістэма, што склалася за савецкім часам і прадугледжвала шэраг дзяржаўных “дацкіх” мерапрыемстваў, прымеркаваных да круглай даты, развалілася яшчэ ў пачатку 1990-х. Правядзенне канцэртаў такога кшталту стала справай рук саміх юбіляраў ці іх прыхільнікаў. Таму замежны досвед у гэтай галіне — папраўдзе неацэнны!
Аранжыроўка фолька — і ёсць маркетынг
Здзіўляць слухача ў наш час становіцца ўсё больш складана, таму што ў такой колькасці калектываў і выканаўцаў, якія сёння прадстаўлены ў тым жа Інтэрнэце, можна згубіцца. І глядач, часцей за ўсё, нават не мае магчымасці ацаніць якасць створанага айчыннымі музыкантамі прадукта.
Філарманічны “мікст” з “нясумнай класікай”
Сёння, пры вялізным інфармацыйным полі і ягонай даступнасці, што не залежыць ад месца жыхарства (пагадзіцеся, у інтэрнэт-прастору можна выходзіць літаральна з любой вёскі, было б жаданне), як ніколі важная схільнасць творчых асоб і канцэртных арганізацый да эксперыменту. Звычайнымі выступленнямі ўжо не здзівіць.
“Крык душы!” ад… “мёртвых душ”?
“Крык душы!” Менавіта такі загаловак меў ліст, які прыйшоў у нашу газету пару тыдняў таму. У допісе распавядалася пра гаротнае становішча сферы культуры Давыд-Гарадка, што ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Больш дакладна, пра стан і дзейнасць — ці, як сцвярджалася аўтарамі скаргі, поўную бяздзейнасць — супрацоўнікаў мясцовага Дома культуры. Допіс гэты, шчыра кажучы, здзівіў. “К” даволі часта бывала на Століншчыне і не аднойчы пісала пра дзейнасць мясцовых культработнікаў. Неаднойчы завітвалі мы ў Гарадную, слынную сваімі ганчарамі, у Цераблічы з унікальным для Беларусі этнаграфічным музеем пад кіраўніцтвам народнага майстра Беларусі Івана Супрунчыка. Пісалі і пра згаданы ў лісце Давыд-Гарадок, дзе кожны ахвотны заўсёды знойдзе для сябе нешта цікавае — ад старадаўняга абраду “Конікі” і драўлянай Георгіеўскай царквы XVIII стагоддзя — тыповага ўзору палескага дойлідства — да старажытнага замчышча…
Музей: канцэпцыя перспектыў
Гэтым разам героі нашай традыцыйнай рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” — дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег РЫЖКОЎ і супрацоўнікі ўстановы. Забягаючы наперад, зазначым, што кіраўнік Нацыянальнага гістарычнага не толькі думае па-новаму, але і перакананы, што ягоная ўстанова павінна стаць галоўным музеем краіны, бо “з нуля” распавядзе пра яе ўзнікненне і развіццё. Гэтай жа логікай тлумачыцца і тое, што да ліку філіялаў названай установы (апроч Дома-музея I з’езда РСДРП і Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці) далучыліся музеі прыроды і экалогіі, гісторыі беларускага кіно, гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, прычым асобныя з названых устаноў маюць і свае “прадстаўніцтвы”. Такім чынам, пра сёння і заўтра музейнага, так бы мовіць, кангламерату і ішла гаворка ў кабінеце Алега Рыжкова… Мы вырашылі разбіць публікацыю на часткі. У першай — у фармаце пытанняў і адказаў — гаворка пойдзе пра галаўны музей. У другой, што будзе неўзабаве змешчана на старонках “К”, мы спынімся на задачах і праблемах філіялаў Нацыянальнага гістарычнага.
Знакі Картэса
80-годдзе народнага артыста Беларусі, кампазітара Сяргея Картэса было адзначана дзвюма юбілейнымі вечарынамі — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. У выніку былі ахоплены практычна ўсе сферы яго кампазітарскай дзейнасці — ад камерных жанраў да сімфанічных, уключаючы музыку да драматычных спектакляў, оперу і балет. Адбыліся і прэм’еры! На старонках “К” іх абмяркоўваюць кандыдат мастацтвазнаўства Наталія Ганул і рэдактар аддзела “К”, музыказнаўца Надзея Бунцэвіч.
Згарманізаваць адценні белага
У выставачнай прасторы Нацыянальнай бібліятэкі ўжо не першы раз рэалізуюцца выставачныя праекты галерэі “Брама”, куратарам якіх з’яўляецца мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн. Нядаўна ў адной з галерэй бібліятэкі гасцявала “брамаўская” экспазіцыя пад назвай “Снежнае лета”. Мастакі дамовіліся ўсё зрабіць у белым колеры.
Беручы да ўвагі змену пакаленняў…
Яшчэ 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у выставачнай зале Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея адкрылася выстаўка аб’яднання “Традыцыя”, прысвечаная 70-й гадавіне Перамогі. Для многіх сяброў згаданай суполкі, асабліва для тых, хто належыць да Студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Беларусі, ваенная тэма — стрыжань творчасці.
Экскурсіі ў… СДК
Гэтага матэрыяла не было б, калі б намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Сліва не паўшчуваў дырэктара Крошынскага СДК Юрыя Пшаўлоцкага прыблізна так: "Вельмі ўжо сарамлівы ты! Нават ў раённую газету не напісаў пра сваю ўстанову. А, напэўна, нічога падобнага ў краіне больш няма". Юрый Станіслававіч, работнік культуры з вышэйшай адукацыяй і амаль з 40-гадовым стажам, адразу набраў нумар тэлефона "К". І вось ён, вынік нашай нядоўгай, але змястоўнай гутаркі.
Яшчэ адно вяртанне Геды
Пра жыццё і творчасць цудоўнага мастака Канстаціна Геды “К” пісала не аднойчы. Найбольш поўны матэрыял “Імклівы бег Геды” быў надрукаваны ў 2011-м. У 2013-м жа ў Аргенціне памерла дачка мастака Ірына Канстанцінаўна — адзіная спадчынніца Геды. Па яе распараджэнні творчы даробак павінен быць перададзены ў фонды Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава. І вось ужо цягам двух гадоў мы па частках атрымліваем хатні архіў і работы мастака.
А калі — Год культуры-2
На выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны агучана ідэя абвяшчэння 2016-га Годам культуры. Мы вырашылі ўнесці ў скарбонку прапаноў да гэтай ініцыятывы і свае развагі, якія друкуем цягам некалькіх нумароў. Запрашаем падзяліцца меркаваннямі і чытачоў!
Арганічныя лініі
Як правіла, рубрыка "Фотасюжэт нумара" друкуе здымкі з падзейнай афарбоўкай. Сёння — выпадак іншы. Аўтар фота, Андрэй Драко, больш як 15 гадоў працуе мастаком па святле ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Яго захапленне фатаграфіяй арганічна стала вынікам прафесійнай адданасці справе. Што на кадрах? Тэатральны моманты і праявы навакольнага свету. Карацей, жыццё! Выстаўка работ Андрэя Драко, што ладзіцца гэтымі днямі ў Тэатры лялек, называецца "Лінія адрэзу".
Мазур Вікторыя Мікалаеўна
Усё сваё творчае жыццё пасля заканчэння Магілёўскага музычнага вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Вікторыя Мазур аддана служыла сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. З дня адкрыцця тэатра Вікторыяй Мазур было створана больш за 40 роляў у класічных і сучасных аперэтах, музычных камедыях, мюзіклах, у шматлікіх канцэртах для гледачоў Беларусі і краін замежжа.
Рэжысёр маленькіх дыяментаў
Гадоў дзевяць таму яна з’явілася ў Мінскім абласным драматычным тэатры ў кампаніі мастака-пастаноўшчыка. “Брыгада” павінна была ставіць “Зацюканага апостала” Андрэя Макаёнка, дзе мне адводзілася роля бацькі галоўнага героя. Ала крытычным позіркам агледзела мяне як працоўнага коніка і папрасіла расшпіліць кашулю. У вачах яе быў заўважны канчатковы прысуд: падыдзе.
“Я ў аблоках лунала, у залатых аблоках...”
9 сакавіка народнай артыстцы СССР Тамары Мікалаеўне Ніжнікавай спаўняецца 90 гадоў. З пасляваеннага часу да сярэдзіны 1970-х яна была вядучай салісткай Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У цяперашні час прафесар Ніжнікава па-ранейшаму выкладае вакал у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе працуе ўжо больш за 50 гадоў! Нельга не захапіцца цвёрдасцю духа, самаарганізацыяй і кранальнай абаяльнасцю легендарнай жанчыны. Яе вочы блішчаць і свецяцца, як і ў гады маладосці. А па майстэрстве апавядальніцы Тамары Мікалаеўне мала хто можа скласці канкурэнцыю!..
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»