Дарагія суайчынніцы!

№ 10 (1188) 07.03.2015 - 13.03.2015 г

Чароўныя нашы жанчыны!

/i/content/pi/cult/522/11246/2-1.jpg

Ад усёй душы віншую вас з Днём жанчын — 8 Сакавіка! Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту ў сям’і, шчасця, радасці, кахання, любові, міру!

У наш час цяжка сустрэць такую прафесію, у якой вы не маглі б рэалізаваць сябе ў поўнай меры. Важкае і нават вядучае месца займаеце вы і ў сферы культуры.

Работнікі музеяў і цэнтраў рамёстваў, бібліятэкары і лiтаратары, мастакі і артысты, кіна-, тэатральныя і музычныя дзеячы, майстры народнай творчасці і мастацтвазнаўцы — пераважна, жанчыны. Без вашай самаадданай працы, без вашых ведаў і ўменняў немагчыма ўявіць беларускую культуру. Вы захоўваеце яе мінулае, развіваеце сённяшні дзень, плануеце будучыню сферы, а, значыць, сваімі справамі зберагаеце і памнажаеце нацыянальны набытак нашай роднай Беларусі!

Поспехаў вам на гэтым шляху! Дзякуй за ваш талент, прыгажосць і вечную, як вясна, маладосць! Дзякуй за тое, што натхняеце моцную палову чалавецтва на стваральны лад, на таленавітае ўзяцце многіх і многіх творчых вяршыняў! Дзякуй за тое, што вы ў нас ёсць і заўсёды будзеце!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ

 

/i/content/pi/cult/522/11246/2-2.jpgДарагiя жанчыны!

Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы і ад сябе асабіста віншую вас з Днём жанчын!

Надыход вясны і свята, прысвечанага Жанчыне, успрымаюцца як непадзельная з’ява, якую так чакае кожны. За часы існавання жыцця на зямлі жанчына па праве з’яўляецца рухавіком цывілізацыі, яе ўпрыгожаннем і духоўным індыкатарам. Менавіта вы натхняеце нас, мужчын, на высакародныя ўчынкі і абуджаеце жаданне стаць больш дасканалымі, моцнымі і надзейнымі.

Ад усяго сэрца жадаем вам, мілыя жанчыны, каб нязгаснае пачуццё вясны і любові сваім цяплом і святлом азарыла кожны зямны ваш дзень. Моцнага вам здароўя, выдатнага настрою, асабістага шчасця і дабрабыту.

Старшыня камісіі Аляксандр Сягоднік

 

Дарагія нашы жанчыны!

/i/content/pi/cult/522/11246/2-3.jpgПрыміце сардэчныя віншаванні з Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка!

Гэтае вясновае свята прыўносіць у жыццё абуджэнне светлых пачуццяў павагі, удзячнасці і любові да прыгожай паловы чалавецтва.

Ваша мудрасць і ўнутраная сіла з’яўляюцца той асновай, на якой трымаецца свет. Вы натхняеце на подзвігі і адкрыцці, умееце спыніць варожасць словам, дорыце чалавецтву пяшчоту, чуласць і дабрыню.

Няхай вашы прыгажосць, чароўнасць, душэўная шчодрасць, як жыватворная крыніца, сілкуюць стваральную сілу грамадства.

Міру, шчасця і дабрабыту вам і ўсім, хто вам дарагі!

З павагай, Наталля АЎДЗЕЕВА, старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры