"POST SCRIPTUM"... на пачатку вясны

№ 10 (1188) 07.03.2015 - 13.03.2015 г

У Музеі гісторыі беларускага кіно завяршаецца Першая беларуская выстаўка-фестываль аўтарскай паштоўкі "POST SCRIPTUM". Акрамя работ у гістарыяграфічнай частцы выстаўкі, дзе прадстаўлены шэраг рарытэтаў з прыватных калекцый і фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, з нагоды фэсту быў абвешчаны конкурс паштовак. Дарэчы, яго вынікі падвядуць сёння ўвечары. Тым часам, на першай паласе мы сабралі паштоўкі з вясновым настроем і тэматыкай, каб павіншаваць чароўных жанчын не адной, а амаль двума дзясяткамі сучасных аўтарскіх і тыражных рэтра-работ.

/i/content/pi/cult/522/11244/1-1.jpg

На паласе прадстаўлены аўтарскія паштоўкі Аліны Булыга (1), Дар'і Мандзік (3), Вольгі Бераснёвай (4, 14), Дар'і Мартынавай (6), Аляксея Ісакава (10), Руслана Найдзена (12), Міколы Селешчука (13), Ніны Сакаловай-Кубай (15), Сяргея Стэльмашонка (16), Арлена Кашкурэвіча (17), Наталлі Чатковай (18), Вольгі Кузьміч (19), з калекцый Канстанціна Хацяноўскага (5) і Нацынальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (2, 7, 8, 9, 11).