Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У імя кінагледача
27 лютага на парадак дня калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта было вынесена пытанне аб выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў галіне развіцця айчыннай кінематаграфіі і кінагаліны наогул. Распавесці пра гаворку, якая там адбылася, наш карэспандэнт папрасіў дырэктара Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Максіма БУДАНАВА.
Зняць пакой у Косаўскім палацы...
14 студзеня — дата, якая мае стаць лёсавызначальнай у гісторыі знакамітага палаца Пуслоўскіх ля Косава, што ўжо болей за шэсць дзесяцігоддзяў стаіць у руінах. Згодна з падпісаным у гэты дзень Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, аб’ект уключаны ў Рэспубліканскую інвестыцыйную праграму. Таму не сёння — заўтра заўсёдную цішу гэтага маляўнічага кутка (поўнага антыпода свайго праблемнага балканскага цёзкі) парушыць шум будаўнічых прылад. Калі я пабываў у Мерачоўшчыне, ставы, што з’явіліся яшчэ за часамі магнатаў Пуслоўскіх, былі замерзлыя на радасць рыбакам. Але гэтая акалічнасць зусім не магла засцерагчы ад радаснага воклічу: лёд крануўся! І мара, вынесеная ў загаловак, хутка не будзе здавацца дзівакаватай.
“Харошкі”: дыялог пасля прэм’еры
Новая праграма “Беларусы” Дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” чакалася з нецярплівасцю. Цікавасць гледачоў падтрымлівалася “анонсамі”, калі ў чарговых выступленнях калектыву прэзентаваліся асобныя часткі цыкла, пастаўленыя народнай артысткай Беларусі Валянцінай Гаявой. Нарэшце на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі маштабны праект, праца над якім доўжылася тры гады, быў прадэманстраваны цалкам. Надзвычай высокую ацэнку ўбачанаму і пачутаму даў міністр культуры краіны Уладзімір Матвейчук, які выйшаў на сцэну павіншаваць віноўнікаў урачыстасці пасля таго, як праграма была прагледжана мастацкім саветам. На старонках “К” прэм’еру абмяркоўваюць музыказнаўца Надзея БУНЦЭВІЧ і балетны крытык Святлана УЛАНОЎСКАЯ
Паглыбленне ў тоўшчу бастыёна праз Падказкі Тамаша Макоўскага
На старонках “Культуры” мы рэгулярна знаёмім чытачоў з ходам гістарычных даследаванняў і рэстаўрацыйных работ у Нясвіжскім замку Радзівілаў. Па аўторках на гэтым аб’екце, якому надаецца першачарговая дзяржаўная ўвага, збіраецца выязны штаб, у які ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, спецыялісты “Праектрэстаўрацыі” і “Мінскрэстаўрацыі”, кіраўнікі задзейнічаных будаўнічых арганізацый і іншыя ўдзельнікі адраджэння нашай славутасці, уключанай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО. 19 лютага, падчас чарговага правядзення выязнога штаба, у Нясвіжскім замку пабывала і карэспандэнт “К”.
Пераможна-вікторны Чарнабаеў
Народны артыст Беларусі Віктар Чарнабаеў: 50 гадоў на опернай сцэне Каля 100 оперных партый і некалькі тысяч выступленняў — менавіта так, пры любові да статыстыкі і магіі “круглых” лічбаў і нулікаў напрыканцы, можна падлічыць “творчы ўраджай” народнага артыста Беларусі Віктара ЧАРНАБАЕВА за 50 гадоў дзейнасці ў Беларускай оперы. Але ж як вымераць той унёсак у нацыянальную музычна-тэатральную спадчыну, які ён зрабіў за гэты час і працягвае рабіць цяпер? 26 лютага Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь адзначыў яго юбілей спектаклем “Севільскі цырульнік” Дж.Расіні. І стала зразумела: знаны саліст яшчэ дасць фору моладзі, бо свой багаты тэатральны і жыццёвы вопыт спалучае з не меншым юнацкім запалам, якім могуць пахваліцца не ўсе маладзёны.
Бераставіччына. Асаблівасці мясцовых жарынак
Вялікая Бераставіца насамрэч зусім невялікая. Наадварот, гэта адзін з самых маленькіх райцэнтраў Беларусі. Колькасць яго насельнікаў не дасягае і пяці тысяч. Ды і ў раёне, што цягнецца ўздоўж мяжы з Польшчай, нават дваццаці тысяч жыхароў не набярэцца. Край гэты сельскагаспадарчы: прамысловых прадпрыемстваў тут амаль няма. Як адбіваюцца гэтыя характарыстыкі на культурным жыцці Бераставіччыны? Прынамсі, не горшым чынам. Бо назваць яго правінцыйным язык не павернецца. Затое чыстае паветра і ціша становяцца крыніцай узважанага, неімпульсіўнага памкнення, а папраўдзе гаспадарлівая вынаходлівасць і працавітасць работнікаў культуры спараджаюць сапраўдныя “ноў-хаў” — жарынкі карыснага досведу. Пазалетась Вялікая Бераставіца была прызнана самым добраўпарадкаваным населеным пунктам краіны ў сваёй намінацыі. Мясцовыя ўлады не пашкадавалі сродкаў і высілкаў, каб да 500-гадовага юбілею мястэчка пахарашэла. Цяпер яго жыхары могуць без залішняй пахвальбы, але з гонарам, адзначыць: у нас чысцей і прыгажэй, як па той бок мяжы. Адрадзіць галоўны сімвал краю — касцёл Візітацыі Найсвяцейшай Панны Марыі, перліну беларускага дойлідства пачатку XVII ст., пакуль не ўдалося: раённых сродкаў на яго рэстаўрацыю не хапае, ды і мясцовыя рыма-католікі ў гэтым храме прагматычнай патрэбы не маюць, бо ў мястэчку ёсць і другі касцёл. Затое побач з велічнымі руінамі на цэнтральнай плошчы паўстала новая адметнасць — скульптурнае Дрэва жыцця, увенчанае гербам Вялікай Бераставіцы з выявай вавёркі.
FM-хвалямі – да “Новай зямлі”, або Фармат “белых варон”
Ад гучнай крытыкі музычнага фармату FM-станцый сёння не ўстрымліваюцца ні іх аматары, ні праціўнікі. Асабліва кур’ёзна, што з ахвотай далучаюцца да гэтай справы і самі радыйшчыкі: маўляў, і добрай музыкі ў нас не стае, і слухач не надта патрабавальны, таму не судзіце строга. А вось справакаваць на кплівасць адносна FM-фармату вядучага радыё “Юністар” Віктара СЯМАШКУ, бадай, немагчыма. Бо замест таго, каб наракаць на чыесьці густы, ён робіць пасільную спробу іх разнастаіць. У 2005 годзе ў эфір выйшла яго аўтарская праграма з амбіцыйнай назвай “Новая зямля”.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»