У ХVII ст. мясцовае насельніцтва пачало сяліцца на беразе возера Дрысвяты, тады ж і ўзвялі новы будынак касцёла ў гонар Святых Апосталаў Пятра і Паўла. У той час парафія налічвала больш за 5 000 вернікаў ( у 2014-м іх — каля 600). Стары храм праіснаваў на востраве да ХІХ стагоддзя. У гады Першай сусветнай касцёл быў знішчаны дашчэнту. Цяперашні будынак спраектаваў і ўзвёў у 1929-м вядомы архітэктар, будаўнік і паэт Лявон Вітан-Дубейкаўскі. У савецкія часы касцёл выкарыстоўваўся пад склад, а алтар і касцельную дакументацыю знішчылі. У 1990-я ён быў вернуты вернікам. Цяпер дрысвяцкі касцёл — помнік архітэктуры з Дзяржспіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ірына САКАЛОЎСКАЯ, навуковы супрацоўнік па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў
Фота аўтара