Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Майстар і яго мара
Мурманчанін Павел Шадрын не па чутках ведае пра Брэстчыну. Тут ён служыў у арміі, у Брэсце сустрэў сваю жонку, затым два дзесяцігоддзі жыў у Мурманску, займаўся дрэваапрацоўкай, захапляўся разьбой па дрэве і драўлянай скульптурай. А пяць гадоў таму сям’я Шадрына вырашыла пераехаць у Беларусь. Купілі гектар зямлі з закінутымі пабудовамі непадалёк ад вёскі Залуззе Жабінкаўскага раёна. Тут пабудавалі сабе жыллё. Атрымаўшы статус народнага майстра, Павел стварыў сваю майстэрню па вырабе беларускіх сувеніраў — аб’ёмных драўляных пано і старадаўніх драўляных лясных кружак. Ад заказчыкаў няма адбою, па сувеніры прыязджаюць проста ў майстэрню. Дый заказаў у Паўла на арыгінальныя вырабы з розных парод дрэва — на паўгода наперад. А яшчэ майстар стварыў адзіны ў сваім родзе ў Беларусі Музей драўляных мініяцюр. Экспанатамі яго з’яўляюцца ў асноўным работы Шадрына. Знайшлі сабе месца тут і прадметы побыту жыхароў гэтага рэгіёна, кухоннае начынне...
"Усе разам-2"
Напярэдадні вернісажу маладых мастакоў Брэстчыны "Усе разам-2" у Выставачнай зале абласнога цэнтра ўдалося заспець дваіх творцаў — Марыю Радзько (яна знята ля сваёй карціны "Дыялог пра дурасць і пра мудрасць") і Пятра Кузьміча (ля работ з серыі "Мінулае"). Наогул жа ў экспазіцыі прымаюць удзел маладыя жывапісцы, графікі, скульптары, ілюстратары і фатографы вобласці.
Эпоха CD: давай, да пабачэння!..
Напрыканцы 2014-га спыніў існаванне лэйбл “Беларуская музычная альтэрнатыва”. Пад гэтай “шыльдай” будуць адбывацца выступленні артыстаў, але вырашана паставіць крыж на шматгадовай, у чымсьці “місіянерскай”, дзейнасці па выданні кампакт-дыскаў з работамі сучасных айчынных выканаўцаў, архіўнымі запісамі, музычнымі артэфактамі. Дык на якім свеце знаходзіцца беларускі CD-рынак і куды без яго падацца артысту?..
Даследаванні на любы густ
Адразу хачу адзначыць, што Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі на працягу ўсёй сваёй 80-гадовай гісторыі разам з вялікай працай па выхаванні прафесійных музыкантаў заўсёды звяртала ўвагу на пашырэнне ўласнай навуковай дзейнасці. Таму сёння можна з упэўненасцю казаць аб тым, што Акадэмія з’яўляецца прызнаным цэнтрам беларускага музыказнаўства і музычнай педагогікі Беларусі. Дарэчы, яшчэ ў 2013 годзе БДАМ прайшла акрэдытацыю ў якасці навуковай установы і афіцыйна пацвердзіла свой высокі статус.
...І сем школ Акадэміі
Сёлета Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначае 70-годдзе. А, як вядома, многімі лічыцца, што ўстанова адукацыі робіцца сапраўднай ВНУ толькі тады, калі можа забяспечваць сябе прафесарамі і дацэнтамі, выгадаванымі ў сваіх сценах. Мы, натуральна, гэтым пахваліцца сёння можам. Напрыклад, усе нашы, без выключэння, загадчыкі кафедр у розныя часы скончылі БДАМ. Таксама як і абсалютная большасць нашага прафесарска-выкладчыцкага складу — выпускнікі Акадэміі.
Канцэптуальнасць і сімвалізм для музея
Апошнім часам у рэгіёнах нашай краіны з’яўляецца багата адметных турыстычных цікавостак. Адна з іх — Музей гісторыі слуцкіх паясоў, які напрыканцы мінулага года адкрыўся ў Слуцку — непадалёк ад месца, дзе ў XVIII стагоддзі дзейнічала ткацкая мануфактура, вядомая як персіярня...
Музей бульбы? Чаму б і не!
Сёння ў Інстытуце культуры Беларусі распрацоўваюцца тры асноўныя навуковыя тэмы. Першая з іх скіравана на забеспячэнне кадравага складу ў сферы культуры краіны, перападрыхтоўку кадраў і павышэнне кваліфікацыі. Другая мае на мэце стварэнне базы даных і інтэрнэт-партала культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі Беларусі. Трэцяя тэма вывучае і аналізуе дынаміку развіцця музейнай сеткі Беларусі.
Перспектыва — праекты
Напэўна, ні для каго не сакрэт, што сёння ў многіх установах культуры Беларусі ўкараняецца праектная дзейнасць. На маю думку, стварэнне ды ўвасабленне новых праектаў — перспектыўная і значная з’ява сучаснага культурнага працэсу. Больш за тое: можна з упэўненасцю сказаць, што праектная дзейнасць сёння істотна ўплывае на трансфармацыю навукова-даследчай дзейнасці многіх арганізацый сферы. У тым ліку і Нацыянальнай бібліятэкі.
“Прарыў” без традыцый немагчымы
Найперш варта адзначыць, што працаваць з аўтэнтычным фальклорам (“жывым” этнамастацтвам, якое і з’яўляецца нематэрыяльнай культурнай спадчынай) у вышэйшай школе пачалі нядаўна. Адзін з першых такіх досведаў у Беларусі — кафедра этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Створана яна не так ужо і даўно: у 2003-м. Але ўжо з 2009 — 2010 гадоў кафедра стабільна знаходзіцца ў пяцёрцы лідараў па аб’ёме навуковых публікацый у БДУКіМ і мае адзін з наймацнейшых навуковых складаў універсітэта.
Бібліятэка ў воблаку
22 студзеня ў Зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да Дня беларускай навукі прайшла вэб-канферэнцыя “Навуковыя даследаванні ў бібліятэках: дасягненні і перспектывы”. Адбылася дыскусія паміж рэальнай аўдыторыяй (кіраўнікі і супрацоўнікі НББ, бібліятэкары іншых устаноў сталіцы) і віртуальнай (прадстаўнікі абласных бібліятэчных устаноў). Гутарка ішла пра эфектыўную дзейнасць бібліятэк у сучасных умовах.
Першыя крокі
У другі раз (першы — у 2012-м) у Беларусі ўшаноўваюць мецэнатаў, якія дапамагаюць культуры. У панядзелак урачыстае ўзнагароджанне тых, хто падтрымлівае культурныя праекты рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, прайшла ў Мінску. Пазней аналагічныя імпрэзы адбудуцца ў абласцях.
Дык дзе яно, гэтае “наперад”?
Першую онлайн-канферэнцыю 2015-га рэдакцыя “К” па традыцыі прысвячае надзённаму клопату толькі распачатага года. Думаецца, няма праціўнікаў таго, што рэгіянальнай культуры трэба рухацца наперад. Каб удасканальвацца, развівацца, няўхільна павышаць якасць паслуг. Каб, урэшце, заставацца калі не “вёскаўтваральнай”, дык, прынамсі, — “вёскаўтрымліваючай”. Усё гэта зразумела. Ды не надта ўцямна іншым разам, дзе тое “наперад” знаходзіцца. Збочваць трэба ці ў адваротны бок накіроўвацца з адзінай мэтай — толькі б рухацца? Але ж так і заблукаць можна… Для таго, каб вызначыцца з кірункам, мы запрасілі да ўдзелу ў канферэнцыі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоля СІНКАЎЦА, генеральнага дырэктара Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Аляксандра ГОСЦЕВА, дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Тамару ДАНІЛЮК, начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага райвыканкама Ірыну ПАЎЛЮЧЭНЯ, Шаркаўшчынскага райвыканкама — Людмілу СТОМА, Валожынскага райвыканкама — Вікенція АДАМОВІЧА.
Музейны хэштэг
Міжнародны праект “Culture Themes” паназіраў за сучаснікамі і адзначыў іх моцную любоў да сэлфі — аматарскіх аўтапартрэтаў, зробленых на ўласныя гаджэты: тэлефоны, планшэты, фотакамеры. У выніку ужо два гады, як 22 студзеня — Міжнародны дзень музейнага сэлфі.
Горад як палатно
Не так даўно мінчане змаглі адчуць дух польскага гарадскога мастацтва, які захапіў не толькі падлеткаў з балончыкамі для графіці, але і людзей, больш спрактыкаваных у творчасці. Пра гэта мы пагутарылі з Цэзарам ХУНКЕВІЧАМ, кіраўніком Еўрапейскага фонду гарадской культуры. Яго творчы праект, рэпрэзентаваны ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, меў назву “Polish Urban Art — Exhibitions & Murals/Minsk Edition”. Пра што ён? Пра бачанне сённяшняй гарадской прасторы ўвогуле з пункта погляду неабыякавага мастака.
Быццам увогуле новая трупа
У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры апошнім часам значна паболела прэм’ер. Яно і зразумела: увосень наваселле справілі акурат да юбілейнага 30-га сезона. Цяпер трэба не толькі сцены, але і сцэну абстаўляць. Вось і з’явіліся адзін за адным “Казіны востраў”, “Палкоўнік-птушка”, а пасля ўлазінаў — “Саня, Ваня, з імі Рымас”, “Беспасажніца”, перформанс-лабараторыя “Прадметная размова”, казка “Пунсовая кветачка” і, нарэшце, спектакль “Чэхаў. Камедыя. Чайка”, з якога і пачнём агляд.
Паміж віртуальным і вербальным
Выставачная прастора Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прымае экспазіцыі самага рознага кшталту. Але найбольш ёй пасуюць тыя, што адпавядаюць профілю ўстановы — гэта значыць, прысвечаныя літары, пісьменству, літаратуры, кнізе. Выстаўка графікі гродзенскага мастака Юрыя Якавенкі “Царства Саламона” была менавіта такой.
Не зачапіла…
Рэцэнзія аўтарытэтнага музыказнаўцы Вольгі Брылон, прысвечаная спектаклю “Шалом алейхем! Мір вам, людзі!” (апошняй на сёння прэм’еры Музычнага тэатра), называецца “Галоўнае — зачапіла…”. Цяжка не пагадзіцца, што шыкоўны тэкст Рыгора Горына і музыка Алега Хадоскі абумовілі касавы поспех пастаноўкі. Але мае агульныя ўражанні атрымаліся супрацьлеглыя. Не зачапіла зусім!..
Чыя батлейка лепшая?
“Зімовая казка” — так называлася абласная выстаўка батлеек, што адбылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Які стаў брэндавым...
Народны ансамбль народнай песні Асіповіцкага раённага цэнтра культуры і адпачынку “Дзівакі” адзначыў 20-годдзе сваёй творчай дзейнасці. А пачалося ўсё ў 1994-м — па ініцыятыве цяперашняй бізнесвумен Кацярыны Лапацінай, якая працавала тады дырэктарам Дома культуры на кардонна-руберойдавым заводзе.
…І куды што падзелася?
Фальклор-тэатр “Госціца” прэзентаваў у Малой зале Канцертнай залы “Мінск” свой другі дыск “…І куды што падзелася?” з запісамі спеваў удзельнікаў розных гадоў. Назва сімвалічная, кожны можа зразумець яе, як хоча.
Ключы да замкаў
...Трэці замак знаходзіўся па другі бок Заходняй Дзвіны — у Піедруі (цяпер — Латвія). Апошнім жа быў Сапежын. Ад яго ацалеў сядзібны дом і рэшткі парку. Апошні, дарэчы, зараз — гісторыка-культурная каштоўнасць. Сапежынскі замак адносіўся да сядзібнага ці палацавага тыпу. Пра друйскія замкі вядома няшмат, бо не захаваліся іх апісанні, тэрыторыі замчышчаў разбураны. Пра апошні вядома, што быў ён драўляны, меў земляныя валы, дзве брамы — Полацкую і Рыжскую.
“Цягам жыцця я стаў рэалістам…”
Георгія Лойку, пэўна ж, не трэба прадстаўляць віцебскаму гледачу. Гэта адзін з найпапулярных артыстаў Коласаўскага тэатра, вядучы майстар сцэны. Спектаклі з яго ўдзелам, асабліва камедыі, карыстаюцца попытам. Але тут трэба заўважыць, што патэнцыял папулярнага акцёра зусім не абмяжоўваецца рамкамі камедыйнага амплуа. Яго шырокі творчы дыяпазон неаднойчы адзначала крытыка, што, зрэшты, пацвердзілі ролі апошніх сезонаў: Макдуф з трагедыі Уільяма Шэкспіра “Макбет”, Ігар з драмы Юліі Чарняўскай “Ліфт”, Жэром Ангюст з псіхалагічнага трылера Амелі Натомб “Я вольны!”. Ну а дзве пяцёркі ў ліку сёлетняга дня нараджэння Георгія Мікалаевіча сталі яшчэ адной прыемнай нагодай для сустрэчы.
Мода на сваё
— Мне ўсё часцей даводзіцца чуць, асабліва ад журналістаў, што невялікі народ сёння проста не можа захаваць свае традыцыі, сваю ідэнтычнасць, дый наогул іх немагчыма падтрымліваць у сувязі з глабалізацыяй. У такім выпадку паўстае пытанне: навошта маленькія дзяржавы стагоддзямі захоўвалі свае традыцыі, калі іх можна так лёгка абарваць або ўціснуць у агульныя рамкі? Але ж сы цікавыя адно аднаму толькі таму, што нас атачаюць розныя традыцыі, якія абапіраюцца на спадчыну.
Будынку вярнулі атмасферу
Два гады таму ў Барысаве адкрылася сядзіба Івана Каладзеева, прамыслоўцы і гісторыка XIX стагоддзя. Цягам многіх гадоў гэты будынак не ўспрымаўся як гістарычны ці культурны аб’ект, змяшчаў медыцынскую ўстанову, а ў апошні час увогуле стаяў забіты. І вось барысаўчанін Уладзімір Слесараў разам з паплечнікамі праявіў цікавасць да былога маёнтка і здолеў аднавіць яго. Будынку вярнулі не толькі знешні выгляд, інтэр’еры, часткова — калекцыю Каладзеева, але і ўтульную атмасферу гасціннага дома.
Наш удзел у Біенале
Упершыню за кароткую гісторыю беларускага ўдзелу ў Венецыянскім біенале ў Нацыянальным павільёне не будзе твораў мастацтва ў “зразумелым” для нас сэнсе слова: ні жывапісу, ні графікі, ні скульптуры, ні нават аб’ектаў і перформансаў. Замест іх — нязвыклы паводле прынцыпаў свайго функцыянавання архіў старых фота ды іншых матэрыялаў, прысвечаных дзвюм сусветным войнам.
"Белае сонца халоднай зімы": фотарэпартаж з выстаўкі Леаніда Шчамялёва ў мінскай Галерэі яго твораў
Днямі "К" наведала Мастацкую галерэю твораў Леаніда Шчамялёва. Акурат тады выстаўку з фондаў установы прыехала паглядзець жонка народнага мастака Святлана Мікалаеўна. Прапануем паглядзець на выставачную прастору праз аб'ектыў нашых карэспандэнтаў.
Нацыянальная музычная прэмія "Ліра" назвала лаўрэатаў (фота) + будзе дапоўнена
31 студзеня названы лаўрэты Нацыянальнай музычнай прэміі "Ліра".
А Нэмэн ёсць у рэпертуары?
Я не сустракаў твораў знакамітага рок-музыканта Чэслава Нэмэна, што паходзіць з невялікай вёскі ў Шчучынскім раёне Беларусі, у прыватных вучылішчах Польшчы, арыентаваных на папулярную музыку. Але лічу, што гэта вялікі недахоп.
Навагодні падарунак, запознены на месяц
Канешне, як лыжку да абеду, так падарункі пажадана атрымліваць якраз да свята. На жаль, мінчане — увогуле Беларусь — не атрымалі доўгачаканага прэзента да новага, 1959 года: крыху не паспелі будаўнікі. Але ж 31 студзеня новага года Беларусь атрымала навагодні падарунак, запознены на месяц. Гэта было ўжо трэцяе месца размяшчэння цырка ў межах гарадскога парку... Сёння "К" завяршае публікацыю ўспамінаў Уладзіміра Арлова.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»