Дзякуючы Таццяне Бярковіч, Сержуку Доўгушаву і яго шчырым сябрам у 2013 годзе быў выдадзены дыск “Пад ясну зарыцу” (Песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыякалекцыі Сяргея Панізніка)”. І вось падрыхтаваны тэксты каранёвага меласу майго роднага Прыдзвіння для чарговага акадэмічнага зборніка фальклорных твораў. У дадзеным выпадку натхняльніцай маёй працы стала загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дацэнт, доктар філалагічных навук Таццяна Валодзіна.
Будзем спадзявацца, што гукнецца з дыска запісаная мною ў 1969 г. гудзьба вяселля ў Лявонпалі, дзе песня суседнічала з такім творам, як “гутарка”, а ліпеньскае неба над берагам Дзвіны ўзнімала музыка інструментальнай капэлы з вёскі Ліпава.
З мелодыямі Айчыны не скоцімся ў лагчыны...