Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"Ідзі і глядзі"
У залах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля доўжыцца інтэрактыўны праект мастака Руслана Вашкевіча "Ідзі і глядзі", што на час свайго правядзення непазнавальна змяніў прастору палаца Румянцавых і Паскевічаў на беразе Сожа. У адным з наступных нумароў чытайце матэрыял пра інтэракцыю творцы.
“Con anima” імя Роўды
Канец мінулага тыдня прайшоў у Мінску пад знакам Фестывалю акадэмічных хароў “Con anima” імя Віктара Роўды. У прыватнасці, 23 лістапада ў Белай зале храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяр, якія паслужылі выратаванню Айчыны, адбыўся канцэрт праваслаўных песняспеваў. Выступленню папярэднічала літыя ў памяць маэстра Роўды ў прыдзеле ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы.
Інтрыга?
Заўтра на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы лаўрэаты ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі атрымаюць свае ўзнагароды. Прызы сёлета выкананы вядомым дызайнерам Уладзімірам Цэслерам і скульптарам Іванам Арцімовічам. А наяўнасць вэлюму выклікана тым, што знешні выгляд прыза мусіць стаць сюрпрызам для прызёраў. Пагаджаемся, але з агаворкай: статуэтку ва ўсёй прыгажосці ўжо некалькі тыдняў дэманструюць у тэлерэкламе Прэміі...
БЕРАГ ЧЫРВОНАГА БЕРАГА
Ці заўважылі вы святло ў акне на першым паверсе колішняй сядзібы Гатоўскага ў Чырвоным Беразе, што на Жлобіншчыне? Мы ўпэўнены, пасля таго, як скончацца рэстаўрацыйныя работы (як зазначылі журналістам "К", якія прыбылі туды акурат пасля аператыўнага штаба на аб'екце, — гэта справа некалькіх месяцаў) і палац пачне зноў выконваць свае высакародныя функцыі (вядома, знітаваныя з культурай), такімі вокнамі з агеньчыкамі ён будзе заклікаць да сябе здалёк.
Радзіму-песню маем!
— Амаль паўтары сотні твораў фальклорнай спадчыны было запісана мною ў 1968 — 70-я гады ў Бабышках, Латышах, Даўгінаве, Лявонпалі, Ільмовіках у Міёрскім раёне. Песні валачобныя, купальскія, жніўныя, восеньскія, хрэсьбінныя, вясельныя, песні лірычныя, а таксама галашэнні і творы дзіцячага фальклору пачуты былі ад Адамовіч Яўгеніі, Кліманскай Зінаіды, Панізнік Адэлі, Панізнік Альжбеты, Шук Ліды, Грэцкай Вольгі, Кезік Марылі, Пальчэх Маруты і Пальчэха Пятра, Кісляка Андрыяна і Кісляк Ядзвінні, Сялюн Ядзі, Мядзюха Любы, Талочка Ірыны, Шаркеля Стася, Лакотка Агаты, Партаса Фёдара і Партас Ганны. Да мамы Ганны я ездзіў з магнітафонам у Юрмалу…
Пад час Савета
У Інстытуце культуры Беларусі адбылося чарговае пасяджэнне Рэспубліканскага савета дырэктараў метадычных цэнтраў народнай творчасці, прысвечанае аптымізацыі сеткі саміх метадцэнтраў, а таксама асобных устаноў культуры і адукацыі ў сферы. Падрабязна пра пасяджэнне чытайце ў наступных нумарах "К". А на старонцы 7 можна азнаёміцца з праблемнымі аспектамі функцыянавання такіх цэнтраў ды пытаннямі захавання элементаў традыцыйнай культуры.
А нараджэнне міфаў — у спешным парадку?
Часам чытаеш загалоўкі артыкулаў і ловіш сябе на думцы, што дзесьці гэта ўжо бачыў. Вось нядаўна, вось толькі: знаёмая да болю сітуацыя, якая скончылася… добра, калі не сказаць — нічым. Але заканчваецца ўсё больш дрэнным: знесці, альбо часткова знесці, альбо пабудаваць новае… Так, я — пра забудову і новыя праекты ў нашай сталіцы. Хоць, па сутнасці, падобная ж логіка часта распаўсюджваецца і на абласныя цэнтры, ды нават на маленькія вёскі. Нашы населеныя пункты ў гэтых выпрабаваннях “патрэб часу”, “здзелак дзесяцігоддзя”, амбіцый архітэктурных кампаній усё больш і больш губляюць сваё аблічча. Я не кажу пра тое, што яно ідэальнае, але мае тыя адметнасці, якімі патрэбна даражыць. На жаль, чамусьці іх вартасць і ўнікальнасць (так атрымліваецца — магу толькі гэта канстатаваць) не заўважаюцца і не прызнаюцца многімі адказнымі асобамі.
Пагрозы няма, але кадраў бракуе…
“К” працягвае цыкл публікацый, нагодай для якіх стаўся магілёўскі Міжнародны форум ”Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, куды з’ехаліся дзясяткі спецыялістаў па вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры, а таксама кіраўнікі рэгіянальных цэнтраў народнай творчасці як з Беларусі, так з і многіх краін свету. Гэтым разам прадстаўляем меркаванні дырэктараў абласных метадычных цэнтраў наконт праблем ды перспектыў развіцця традыцыйнай беларускай культуры.
Месяц: плюсы і мінусы
Месяц фатаграфіі ў Мінску, які вянчала выстаўка фіналістаў і пераможцаў прэміі “Prafota”, скончыўся. Марафон з 12 выставак, 7 лекцый і прэзентацый, мультымедыя-паказаў даў магчымасць спрычыніцца да спасціжэння сучаснай фатаграфіі: ад класічнай, вытрыманай брэсонаўскім “вырашальным момантам” (выстаўка Арно Фішэра ў Цэнтры сучасных мастацтваў), да фатаграфіі як сродку даследавання і асэнсавання рэчаіснасці.
Пра роўныя ўмовы
У нашым шоу-бізнесе пакуль адсутнічаюць механізмы развіцця беларускай эстрады. З аднаго боку, робіцца быццам шмат: тут і Нацыянальная музычная прэмія, і разнастайныя тэлепраекты, і фестывалі-конкурсы, і ўдзел артыстаў у Днях культуры Беларусі ў розных краінах.. Але існуе падзел на дзяржаўныя арганізацыі і недзяржаўныя. І канкурыраваць яны паміж сабой не могуць. Чаму?
Рамантыкі мадэмаў: чаму я чытаю сацсеткі
Палову людзей, якія чытаюць маю старонку ў “Фэйсбуку”, і старонкi якіх чытаю я, ведаю даўно. Гэта родныя, раскіданыя па ўсім свеце, сябры дзяцінства, аднакласнікі, аднакурснікі, калегі, аднадумцы. Інтэрнэт — бадай, самая зручная магчымасць больш цесна і часта кантактаваць з імі. Але другая палова з амаль дзевяцісот сяброў — людзі, з якімі выпадкова і невыпадкова пазнаёмілася ў прасторы Сеціва і якіх ніколі не бачыла.
Таблічку “Крама” закрыта!” ставіць рана
Сёлета многія мае калегі адзначаюць юбілеі: аднаму гурту пятнаццаць гадоў споўнілася, іншаму — дваццаць... Хочацца панастальгіраваць і мне.
Зусім не пра надвор'е: культура ад "+15" да "+30"
У Вілейку я прыехаў у дзень нешараговы. 20 лістапада тут быў абвешчаны днём цвярозасці (спіртное ў крамах не прадавалася), а на планеце адзначалі Дзень адмовы ад курэння. Сімвалічна, калі ведаць пра тое, што і Сусветны дзень дзіцяці прыпаў на гэтую ж дату. Але не за тым я прыбыў у горад, а для таго, каб дазнацца пра стан спраў у яго ўстановах культуры. Маім “сталкерам” павінен быў стаць мясцовы жыхар, з якім мы планавалі абысці шэраг устаноў, не папярэдзіўшы загадзя пра наш візіт. Але інсайдар раптам захварэў. Давялося наняць у гіды-каментатары… сваё другое “я”, аб чым не пашкадаваў.
Пункцір стратэгіі курса ў ДШМ
У якім стане сёння выкладанне гісторыі беларускага мастацтва ў дзіцячых мастацкіх школах? Ці магчымае яно ў той поўнай неабходнай меры, што патрабуецца, каб выхаваць у наступным пакаленні беларускіх мастакоў павагу да каранёў, на якіх мацуецца творчасць кожнага з іх? Думаецца, многія выкладчыкі гісторыі мастацтва часта сутыкаюцца з праблемай адсутнасці цікавасці ў вучняў на занятках, прысвечаных беларускаму мастацтву. Калі ж дадзеныя заняткі праходзяць на беларускай мове, можна сустрэць і адмоўнае, нават агрэсіўнае, стаўленне да такіх урокаў. Гэтая рэакцыя, як правіла, першапачатковая і, канешне ж, заканамерная.
Вучням я кажу…
У 1995 годзе ў рамках праграмы, што праводзіў толькі-толькі створаны беларускі “Зялёны Крыж”, я працаваў як мастак-педагог з дзеткамі з чарнобыльскай зоны ў летніку пад Светлагорскам. Аднойчы швейцарскі карэспандэнт Пітэр, які рабіў матэрыялы на пяць заходніх выданняў, напрыканцы інтэрв’ю запытаў: “А колькі я зараблю як кіраўнік студыі пры Цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі?” Адказ: “60 у.а.”. Пытанне: “У гадзіну?”. Адказ: “Не, у месяц”. Далей — доўгае шматкроп’е…
Што засведчыў Пампіду?
Цэнтр Пампіду — маё ўлюбёнае месца ў Парыжы. Калі наведваю гэты горад, адразу іду туды, астатнія ж шматлікія цікавосткі пакідаю на пасля: а раптам не хопіць часу на ўсё? Гэтым разам бываў там, у Цэнтры, два дні запар, бо агледзець усё за дзень — нерэальна, да ўсяго, тое-сёе хацелася замацаваць у памяці…
"Матор" і пленэр
Ці трэба казаць пра шырокае культурнае супрацоўніцтва нашага Нацыянальнага мастацкага музея з найбуйнейшымі музеямі замежных дзяржаў: Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Францыі, Ізраіля, Сербіі, Малдовы, Кітая?.. Добрыя сувязі з замежжам усталяваліся і ў іншых музеяў краіны. Тым не менш, пра культурныя ўзаемаадносіны абласных мастацкіх музеяў з іх замежнымі калегамі мы ведаем зусім мала.
Вечары “па абмене”
Падобна, што часы, калі трупы пакідалі сцэну, каб выправіцца на працяглы час на гастролі, сышлі ў нябыт. На змену прыйшлі так званыя абменныя гастролі паміж тэатрамі. Але і гэты новы від гастрольнай дзейнасці — не такая частая з’ява. Пра ўзаемаадносіны тэатраў-партнёраў — Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска і Мінскага абласнога драматычнага тэатра з Маладзечна я пісаў год таму. Кіраўнікі труп не сталі змяняць традыцыі і ў лістападзе наладзілі творчы абмен. А для мяне як гледача падзея сталася нагодай папоўніць скарбонку назіранняў.
Што за межамі “тэхнічнай задачы”?
Прозвішча Кузьміч стала ў беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве вядомым і нават знакавым, калі ягоны носьбіт узнавіў нашу нацыянальную рэліквію — Крыж Ефрасінні Полацкай. У мастакоўскіх сем’ях дзеці часта становяцца мастакамі. Вось і сын знанага майстра Мікалая Кузьміча пайшоў шляхам бацькі: Пётр Кузьміч таксама працуе з металам і эмалямі. Нядаўна ў Брэсце, дзе ён жыве, адбылася ягоная персанальная выстаўка.
Дачыненне да агню і шкла
У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адкрылася выстаўка “Маё жыццё — гута” заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі Уладзіміра Мурахвера і Людмілы Мягковай.
Стыпендыяты фонду: фундаментальна!
27 лістапада на галоўнай філарманічнай сцэне краіны адбыўся чарговы канцэрт стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Такія вечары, што ладзяцца напрыканцы года ў якасці справаздачы, сталі ўжо традыцыйнымі, збіраючы па запрашальніках выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў профільных устаноў, а таксама шырокае кола аматараў музыкі. Каго ж і што мы пачулі?
“Мяне двойчы вывозілі на расстрэл…”
...З надзвычайнай энергіяй мастак прыступае да стварэння жывапіснага варыянта карціны "У партызанскім штабе Бацькі Міная". Але гэта далёка не паўтор графічнай кампазіцыі. На палатне ўсё іншае: больш кампактная, цэласная кампазіцыя, іншая расстаноўка фігур ды прадметаў інтэр’ера, больш псіхалагічна вырашаны вобразы байцоў. Зразумела, жывапіс патрабаваў адзінай колеравай гамы, якая ўжо толькі сваім суровым каларытам уводзіла б гледача ў атмасферу партызанскага быцця. Ён пабудаваны на спалучэнні блакітных і карычнева-шараватых тонаў, чорных і чырвоных адценняў. А кантраснасць ды нейкая дэкаратыўнасць дасягаюцца за кошт удалых танальных суадносін, якія ў межах адной колеравай гамы надаюць карціне яскравае гучанне сапраўднай песні-навелы пра гераічныя незабыўныя будні народных мсціўцаў…
І прарыў, і стымул
Не так даўно народны ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” Прасевіцкага СДК і юная артыстка з Лапіцкай СШ Лізавета Заяц прымалі ўдзел у фестывалі “Факел” ААТ “Газпрам”, што праходзіў у ра- сійскім Белгарадзе.
Узняцца на Ягораву Гару
Змяняючыся самі, мы змяняем свет. І не толькі вакол сябе. Прынамсі, гэтага хацелася б. Жыццё — пастаянны выбар, пастаянны шлях да сябе. Проста, хтосьці ўсё жыццё рыхтуецца да пенсіі, ствараючы для сябе вельмі прывабную прастору ўежнасці і дабрабыту. А камусьці і пасля пяцідзесяці карціць паспрабаваць свае сілы ў тым, пра што калісьці і не марыў. Менавіта для такіх знешняя неўпарадкаванасць становіцца ўнутранай утульнасцю, а падлік зорак у небе робіцца не менш цікавым за падсумоўванне грошай у асабістай кішэні. Шчаслівы лёс творцы, без якога свет быў бы шэрым, дый ці быў бы ўвогуле... Індывідуальнаму прадпрымальніку Ігару Архіпаву — 52 гады, два з якіх таму ён стаў творцам Ягорам Палешуком, распачаў фольк-праект “Ягорава Гара”, заняўся вывучэннем роднай мовы, выправіўся ў экспедыцыю па архаічныя песні, вызначыўся іх удалымі, як сцвярджаюць спецыялісты, гітарнымі аранжыроўкамі. Нечаканыя, раптоўныя змены ў сабе адчуў цалкам натуральнымі. Зараз “Ягорава Гара” рыхтуе першы альбом. Але гутарка з кіраўніком праекта завязалася не толькі пра гэта…
Абмен без падману
— У нашай Школе-студыі навучаюцца і прадстаўнікі Беларусі. Вось зараз на першым курсе ёсць хлопчык з Мінска, які прыехаў да нас сам. Але бываюць таксама мэтавыя наборы з розных краін. У прыватнасці, былі такія з Латвіі, Эстоніі, нават ЗША. З нашага боку ніякіх “супрацьпаказанняў” няма — галоўнае, каб была дасягнута дамоўленасць на ўзроўні міністэрстваў культуры, якая, вядома, прадугледжвае фінансавыя пытанні.
Першы тэатр, узведзены ў ХХІ-м
У Брэсце будуюць новы тэатр. Уласна кажучы, тое, што адбываецца на вуліцы Леніна, 56, называецца рэканструкцыяй. Але, па сутнасці, гэта будзе абсалютна новы гмах. Азнаёміцца з будаўніцтвам і пагутарыць з дырэктарам — мастацкім кіраўніком Брэсцкага тэатра лялек Міхаілам Шавелем было мэтай маёй камандзіроўкі ў горад над Бугам. Не так даўно, дарэчы, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што аб’ект неабходна скончыць у 2015 годзе.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»