"Я не паэта..."

№ 3 (1181) 17.01.2015 - 23.01.2015 г

12 студзеня, у дзень нараджэння народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася прэм'ера праграмы "Я не паэта..." у рамках традыцыйнага праекта "Канцэрт у дзень нараджэння". Знакаміты саліст Пётр Елфімаў у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народнай музыкі імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Казінца выконваў творы легендарнага Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў".

/i/content/pi/cult/513/11078/DSC_0036.JPG

На здымку (на першым плане): Пётр Елфімаў і Міхаіл Казінец.

Фота Сяргея ТРАФІЛАВА

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах