Сёмая “Ганчароўка”

№ 50 (1175) 13.12.2014 - 19.12.2014 г


/i/content/pi/cult/507/10987/12-5.jpg

Выступае Юрый Ганчароў.

Новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны гасцінна прыняў удзельнікаў традыцыйнай штогадовай песеннай сустрэчы “Ганчароўка”. Мерапрыемства прысвечана памяці Пятра Ганчарова, удзельніка вайны, аднаго з тых, хто засноўваў і ў ліку першых працаваў у славутай сталічнай установе, а таксама яго сына Генадзя. Ініцыятарам жа сёмай па ліку “Ганчароўкі” стаў Юрый Ганчароў, сын і брат названых асоб, а таксама шматлікія сябры гэтай легендарнай сям'і. Дарэчы, спадар Юрый паабяцаў у хуткім часе распавесці “К” пра тое, што яму вядома са слоў бацькі пра ўзнікненне і першыя гады працы музея.

Фота аўтара

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст