Ад бразготкі да капелюша

№ 51 (1177) 20.12.2014 - 26.12.2014 г

Дзіна Бягеза больш за тры дзясяткі гадоў займаецца саломкапляценнем. Яе персанальныя выстаўкі праходзілі ў Брэсце і Мінску. Многія саламяныя шэдэўры Дзіны Фёдараўны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Італіі.

/i/content/pi/cult/509/10962/10-1.jpg

Дзіна Бягеза пад час персанальнай выстаўкі ў раённай бібліятэцы.

Капелюшы, плеценыя вазы з кветкамі, птушкі ў рост чалавека, хатнія жывёлы, розныя ўпрыгожванні вылучаюцца арыгінальнасцю творчай задумы, высокім майстэрствам выканання, густам і непаўторнасцю. У гэтым можна было пераканацца на выстаўцы, што цягам некалькіх тыдняў працавала ў раённай бібліятэцы і была прымеркавана да 75-годдзя з дня ўтварэння Маларыцкага раёна.

Дзіна Бягеза шмат гадоў працуе педагогам дадатковай адукацыі ў Арэхаўскай СШ.

А саломка ў руках майстрыхі з’явілася ўпершыню па той прычыне, што неабходна было забаўляць сваё малое дзіця. Спачатку жанчына зрабіла бразготку з гарохам унутры. А калі сын Генадзь падрос, асвоіла і саламяна-капялюшнае майстэрства. Так і ўцягнулася.

Дзіна Фёдараўна ўмее прыкмячаць усе фарбы збожжавых на палетку і вырашае, для якога вырабу яны будуць лепш прыдатнымі, каб найбольш рэалістычна ўвасобіць сваю задумку.

Мікалай НАВУМЧЫК

Фота аўтара