Юбілейны каляндар

№ 51 (1177) 20.12.2014 - 26.12.2014 г

У Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны адбылася прэзентацыя насценнага календара на 2015 год. Ён створаны на аснове рэпрадукцый жывапісных палотнаў, што адпавядаюць тэматыцы юбілейнага года Вялікай Перамогі. На вокладцы змешчаны хрэстаматыйны твор Валянціна Волкава “Мінск, 3 ліпеня 1944 года”. Усяго ж скарыстана 13 рэпрадукцый. Сярод іх — 11 карцін з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны, а 2 — з Нацыянальнага мастацкага музея. Згаданы каляндар з рэпрадукцыямі я назваў “мастацкім дайджэстам эпапеі”: ад гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці да адбудовы вызваленага ад акупантаў Мінска.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"