Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Зрабіць добрае для сваёй краіны”
24 снежня ў сталічным Палацы Рэспублікі прайшло дабрачыннае свята ў рамках акцыі “Нашы дзеці” з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Навагодняе віншаванне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова
Паважаныя калегі! Дарагія сябры! Прыміце мае шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым, 2015-м годам, а таксама са светлымі Каляднымі святамі!
Новая ў Цімкавічах
23 снежня ў аграгарадку "Цімкавічы", што на Капыльшчыне, адбылося адкрыццё абноўленай экспазіцыі Музея Кузьмы Чорнага. Нашы карэспандэнты наведалі яго ўлетку пад час чарговага аўтатура "К" і першымі змаглі пабачыць фрагменты новастворанай экспазіцыі. А сам музей як школьны з'явіўся ў 1960-х, атрымаўшы ў 1993 годзе статус дзяржаўнага.
“Шэф, усё прапала!”, або Клопаты Старога Замка
Напрыканцы лета многія беларускія інтэрнэт-рэсурсы перадрукоўвалі на сваіх віртуальных старонках матэрыялы аб праблемах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Маўляў, са Старога Замка пачалі масава звальняцца супрацоўнікі, ва ўстанове культуры правалілася падлога, некаторыя залы з экспазіцыямі зачыняюцца, а абвешчаная рэстаўрацыя пакуль так і не пачалася. Карацей, паведамленні гэтыя нагадвалі лямант героя Андрэя Міронава са знакамітай камедыі: “Усё прапала, шэф, усё прапала!” Пачакаўшы некаторы час, карэспандэнт "К" выправіўся на месца падзей — у Гродна, каб паглядзець на праблемную сітуацыю ўласнымі вачыма ды зразумець, ці сапраўды ўсё так дрэнна “ў дацкім каралеўстве”, а дакладней кажучы — у галоўнай музейнай установе горада над Нёманам...
Пра любоў...
Так, у чарговы раз — пра любоў да вёскі. І не для заляцання перад сельскім чытачом у чаканні па- вышэння газетнага накладу. Проста так. Хаця б і з той прычыны, што зімовы дзень — як няўлоўны міг шчасця, а бясконцым снежаньскім вечарам, калі піліпаўскае ваўчынае сонейка хаваецца за хмарамі, думаць варта толькі пра добрае. Да прыкладу, пра вёску.
Дубль тры. Пастскрыптум
Сёлета амаль не ўзнікала пытанняў з нагоды наяўнасці таго або іншага спектакля ў праграме Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Кампанія падабралася моцная, стыльная і разнастайная. Я паспеў паглядзець некалькі работ. Скажу крыху пра іх і пра канцэпцыю.
Бравада, пра якую задумваўся неаднойчы
Аднойчы знаёмы патэлефанаваў і папрасіў сустрэцца з паэтам-пачаткоўцам, колішнім зэкам, які рыхтуе сваю першую кнігу вершаў.
Кошт слова
Паняцце “слова”, відаць, няпроста вымераць у нейкіх адзінках. Прынамсі, гэта не грошы. Аднак часта здараецца, што якраз “слова” — нашмат каштоўнейшае за тое, што можна вызначыць у пэўных сумах.
Спадчына ў 3D-мадэлях
Віртуальныя інтэр’еры часоў Радзівілаў, сацыялагічныя апытанні ў раённых дамах культуры ці кіназалах, высокакваліфікаваныя экспертызы помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны… Усе гэта і многае іншае сёння робіцца дзякуючы, у першую чаргу, шматгадоваму ды плённаму ўзаемадзеянню спецыялістаў і шматлікіх інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са сферай культуры.
Будуць песні — стане цікавым фестываль
"Рыхтуй колы ўзімку" — гэтай прыказкі прытрымліваўся народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг, калі сабраў прадстаўнікоў сферы культуры з усіх рэгіёнаў краіны на свой майстар-клас. Насамрэч гэта была, хутчэй, нарада, прысвечаная падрыхтоўцы да конкурсу маладых выканаўцаў, што ладзіцца ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.
На чыім “балансе” фальклор?
На напісанне артыкула натхніў Першы Усерасійскі фестываль-конкурс рускага народнага танца “Перепляс” (праходзіў ён у Маскве ў лістападзе), куды я быў запрошаны ў якасці эксперта незалежнага міжнароднага журы. Па выніках пабачанага ў мяне паўстала шмат пытанняў, якія тычацца нашай — беларускай — народнай мастацкай рэчаіснасці. Спасылаючыся на “Перепляс”, хачу выказаць свой погляд на “ўнутрыбеларускія” праблемы ў галіне традыцыйнай народнай культуры, правесці некаторыя паралелі ў сённяшніх працэсах расійскай і беларускай нацыянальных культур.
“Не дайце нам закіснуць!”
На сённяшнім маршруце — Чачэршчына ды Веткаўшчына, не самыя, трэба сказаць, заможныя раёны Гомельшчыны. Матэрыяльная база ўстаноў культуры, за рэдкім выключэннем, — не надта добрая, але дагледжаная. Прыемна ўразіла і тое, што клубы ды бібліятэкі працуюць тут у строгай адпаведнасці з графікам. Інакш кажучы, у рабочы час культасветнікі — на сваіх непасрэдных месцах. Так што дысцыпліна — узорная. Аднак калі б толькі яна вызначала эфектыўнасць дзейнасці вясковай культуры... Менавіта пра гэтыя фактары і пойдзе сёння гаворка.
Родны народны
Народнаму тэатру ў Талачыне споўнілася 90 гадоў. Такім векам не кожная вялікая сцэна можа пахваліцца. Ад гуртка аматараў ён дарос, прынамсі, да статусу мясцовай славутасці. Напэўна, дзякуючы таму, што ім кіравалі неабыякавыя таленавітыя людзі: Цімафей Пляшко, Аляксей Савік... Апошнія дзесяцігоддзі “за стырном” — рэжысёр-пастаноўшчык Святлана Васільева. Прапануем некалькі яе маналогаў.
Балоты запрашаюць "...кавалераў"
Польскі гурт “Балотныя кавалеры” ўжо не ўпершыню прыязджае да нас з выступленнямі. Далучаюцца да яго і беларускія музыканты (ансамбль “Класік-Авангард” на чале з Уладзімірам Байдавым, спявачка Наста Някрасава, дудар Яўген Барышнікаў), ствараючы сумесныя кампазіцыі. Але цікавым для нас можа быць не столькі сам факт паспяховай дзейнасці калектыву ці прыклад інтэрнацыянальнага супрацоўніцтва, колькі... непасрэдна музычная стылістыка “Балотных кавалераў”. Тым больш, што ў Беларусі яна знайшла як шчырых прыхільнікаў, так і таленавітых паслядоўнікаў.
Каляды па версіі бібліятэк свету
Прапануем невялікі дайджэст калядных ідэй ад бібліятэкараў замежжа.
Палац Вашкевіча
Так мастак і дызайнер Алег Усціновіч, аднакласнік Руслана Вашкевіча па “Парнаце” (сённяшняй Гімназіі-каледжы імя Ахрэмчыка), паўжартам вызначыў маштаб часовай метамарфозы, якая адбылася з Палацам Румянцавых і Паскевічаў — Гомельскім палацава-паркавым ансамблем — у выніку мегавыстаўкі “Ідзі і глядзі” — найбуйнейшага сола-праекта сучаснага мастацтва за... нават цяжка сказаць, за колькі гадоў. Падобна на тое, што за ўвесь, як кажуць, прамінулы перыяд: гэта значыць, ад пачатку часоў.
Куды вядзе сэлфі?
Як змяняецца паўсядзённасць і свядомасць сучаснага грамадства пад уплывам мабільных тэхналогій? Ці становімся мы больш хуткімі? Больш бачнымі? Ці сціскаецца час? Альбо чалавек спрабуе жыць ужо ў іншай часавай прасторы? Такія пытанні справакавала ў мяне міжнародная выстаўка “Transition”, што нядаўна завяршылася ў Галерэі візуальных мастацтваў “Ў”. Міжнародны праект сабраў арт-выказванні аўтараў з дзесяці краін, прадэманстраваўшы сваю адкрытасць да масавага гледача і прадставіўшы работы, здольныя паглядзець на мабільныя тэхналогіі як на рэч сэнсаўтваральную, а не на выключна функцыянальную.
Аўдыя & Відэа-9
Лістападаўскія аўдыя-, відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыкант гурта “Цягні-Штурхай” Павел Тараймовіч (A) і спецыяльны карэспандэнт “К” Алег Клімаў (B).
Як расказаць пра “сваё”…
З аўтабіяграфіі У.Кудрэвіча: “У 1908 г. у Рызе адкрываецца выстаўка прыбалтыйскіх (і не толькі) мастакоў. У экспазіцыі былі прадстаўлены розныя плыні і стылі. Больш за ўсё мяне прывабілі творы Казіміра Малевіча “Дахі”, “Вуліца”, “Раніца”, напісаныя ў духу імпрэсіянізму: празрыстасць святла, яркасць колеру, лёгкасць ды смеласць мазкоў… З таго часу я стаў захапляцца імпрэсіянізмам і наогул французскім мастацтвам, ачышчаным ад цемры і бруду. Мае духоўныя настаўнікі — Поль Сіньяк, Поль Сезан, Альфрэд Сіслей, Агюст Рэнуар, Клод Манэ, потым Альбер Марке. Праз тры гады ў Гомелі я прымкнуў да групы імпрэсіяністаў на чале з Сяргеем Каўроўскім. Потым праз год упершыню трапіў у Маскву, дзе пазнаёміўся з Траццякоўкай і Музеем заходняга мастацтва. З той пары я стаў імпрэсіяністам у пейзажы і працаваў у гэтым кірунку да канца 1920-х гадоў… У сваіх творах імкнуўся адлюстроўваць сваю любімую радзіму Беларусь і перадаваць настрой таго або іншага моманту ў прыродзе. А палотны “Тракт” і “Беларуская вёска” былі станоўча адзначаны ў часопісе “Искусство” (1925 г., № 5)…”
У Залессі Агінскага
Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага пасля рэстаўрацыі адкрыў свае дзверы шырокай грамадскасці і рыхтуецца адзначыць 250-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара. Да гэтай падзеі музейныя залы папаўняюцца арыгінальнымі прадметамі, вядзецца праца па добраўпарадкаванні паркаў, а таксама рыхтуецца праграма ўрачыстасцей.
Бадай, першы адзіны білет
Сёлета музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адзначыў 95-годдзе.
Інвестыцыі ў культуру: рэаліі і перспектывы
У сучасным грамадстве выдаткі на сацыяльную сферу, у тым ліку на культуру, усё часцей разглядаюцца як інвестыцыйныя, паколькі фарміруюць і развіваюць чалавечы патэнцыял ды ўмацоўваюць сацыяльны капітал. Апошнія ж, у сваю чаргу, з’яўляюцца фактарамі эканамічнага росту. Працягваем гаворку пра названыя захады адносна культурнай сферы.
Колькі каштуе Дзед Мароз?
На носе навагоднія святы. І ў іх ёсць грашова-крэдытны грунт, бюджэтныя абмежаванні ды канкурэнтныя адносіны. Пра мадэлі эканамічных паводзін Дзеда Мароза і Снягуркі распавядае чытачам “К” эканаміст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканама Юлія ГУДЫНА.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»