Віншаванне!

№ 52 (1178) 27.12.2014 - 02.01.2014 г

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы сардэчна віншуюць работнікаў культуры, дзеячаў мастацтва, рэдакцыйны калектыў і чытачоў газеты “Культура” з Калядамі і Новым, 2015-м годам!

Прыемна адзначыць, менавіта дзякуючы вашай працы традыцыі святкавання гэтых светлых і радасных святаў маюць свой нацыянальны каларыт, прымнажаюцца і захоўваюцца. Дазвольце напярэдадні такіх цудоўных дзён сказаць вам словы падзякі за вашу самаадданасць любімай справе, за прыгажосць і духоўнасць, якімі вы рупліва напаўняеце сучаснае жыццё беларусаў, дапамагаючы нам годна ісці шляхам незалежнасці.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, асабістага шчасця і дабрабыту. Няхай 2015-ы год будзе шчодрым на творчае натхненне, прынясе новыя поспехі і дасягненні на карысць беларускага народа.

Аляксандр СЯГОДНІК, старшыня камісіі