Рэстаўруюць кірху

№ 41 (1167) 11.10.2014 - 17.10.2014 г

У Гродне распачалі рэстаўрацыю лютаранскай кірхі — царквы Святога Іаана.

Гэта помнік неагатычнай архітэктуры пачатку ХІХ стагоддзя, першая перабудова якога ў цяперашні выгляд завяршылася да 1843 года. А вось вежа з гадзіннікам узнікла ў 1912-м. Тады ж правялі рэканструкцыю кірхі з атынкоўкай фасадаў. За савецкім часам у будынку размясціўся архіў, а ўжо ў 1990-я царкву вярнулі рэлігійнай абшчыне.

Фота Ільі ГЕЛЕЯ