Перакладчык не патрэбны

№ 36 (1162) 06.09.2014 - 12.11.2014 г

Добрай песні перакладчык не патрэбны. У гэтым чарговы раз пераканаліся і беларусы, і расіяне, калі калектыў мастацкай самадзейнасці Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна выправіўся ў гастрольны тур.

З дзвюхгадзіннай канцэртнай праграмай артысты пабывалі ў трох расійскіх населеных пунктах Гардзееўскага раёна Бранскай вобласці, у якіх святкаваўся Дзень паселішча.

Для гасцінных і ветлівых жыхароў Унашава, Гліннага, Рудня-Вараб’ёўкі свае лепшыя песні на рускай і роднай беларускай мовах праспявалі сольныя выканаўцы, удзельнікі народных ансамбляў “Калініца” і “Радня”, гуртоў “Цуд-раніца” і “Запаведны напеў”. Шмат добрых шчырых слоў падзякі пачулі ў гэтыя дні касцюковіцкія артысты. Удвая прыемна было чуць воклічы “Беларусы — малайцы!”

Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна