Курс на Бялград

№ 8 (826) 23.02.2008 - 29.02.2008 г

Руслан Аляхно, які прадстаўляе нашу краіну на “Еўрабачанні-2008” у Бялградзе, у паўфінале будзе спаборнічаць з пасланцамі 18-ці краін.

 /i/content/pi/cult/150/1076/Alehno.jpg
Краін, якія жадалі б удзельнічаць у “Еўрабачанні”, становіцца так многа, што з гэтага года арганізатары вырашылі праводзіць не адзін, а два паўфіналы — па 19 краін у кожным. Дзяржавы-канкурсанткі былі падзелены па геаграфічных прыкметах, а таксама ў адпаведнасці з вынікамі галасаванняў, пачынаючы з 2004 года. Руслан Аляхно выступае ў другім паўфінале 22 мая, першы ж адбудзецца 20-га і збярэ прадстаўнікоў 19-ці краін.

Аўтаматычна трапляюць у фінал пераможца леташняга конкурсу — Сербія, дзе і праводзіцца цяперашні конкурс, а таксама краіны, якія ў найбольшай ступені забяспечваюць матэрыяльную базу конкурсу: Велікабрытанія, Германія, Іспанія, Францыя.


Па матэрыялах прэс-службы
Белтэлерадыёкампаніі