Студэнты галасуюць датэрмінова

№ 2 (768) 13.01.2007 - 19.01.2007 г

Актыўна ідзе датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №3 Чыгуначнай выбарчай акругі Кастрычніцкага раёна сталіцы.

/i/content/pi/cult/109/107/st2_1.jpgУчастак дзейнічае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Да прыкладу, у чацвер колькасць прагаласаваўшых студэнтаў, як паведаміла намеснік старшыні выбарчай камісіі Людміла Чарнабрысава, павялічвалася літаральна кожныя 5— 10 мінут.

Групу маладых выбаршчыкаў з універсітэта вы бачыце на першай паласе “К”. Гэта — трэццякурсніца БДУКіМ Наталля Александровіч, абітурыент Ягор Бакуновіч, які вучыцца цяпер на падрыхтоўчых курсах, і друга курсніца Ніна Меграбян,член выбарчай камісіі.