ПАЛАНЭЗ ПАЛАЦА АГІНСКІХ

№ 40 (1166) 04.10.2014 - 10.10.2014 г

Больш як тыдзень мінуў з часу адкрыцця пасля рэстаўрацыйных работ Палаца Агінскіх у Залессі на Смаргоншчыне.

/i/content/pi/cult/499/10698/1-1.jpg

Першыя госці знакамітай сядзібы паспелі пабачыць экспазіцыйныя ды мемарыяльныя залы, музычны салон, аранжарэю. У кабінеце Міхала Клеафаса Агінскага зладзілі перасоўную выстаўку. Адбыліся прэзентацыя фрагмента спектакля "Фантазія ля-мінор" Мінскага абласнога драматычнага тэатра і канцэрт "Вяртанне Паўночных Афін" Заслужанага калектыву краіны "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь"...

Спадзяёмся, вір культурных падзей стане заўсёдным спадарожнікам залескіх Паўночных Афін, як і стагоддзі таму...

Фота Аляксандра ЛАСМІНСКАГА