Муза і яе сакрэты

№ 40 (1166) 04.10.2014 - 10.10.2014 г

Ганаровым госцем ІХ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стала Сафія Губайдуліна — суветна вядомы расійскі кампазітар, якая больш як дваццаць гадоў жыве ў Германіі. Акрамя філарманічнага кацэрта, дзе ўпершыню ў нас прагучалі яе новыя творы, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прайшла творчая сустрэча з ёй. У такім фармаце творца раскрыла некаторыя сакрэты сваёй музы. Вось што, у прыватнасці, сказала кампазітар:

/i/content/pi/cult/499/10686/3-5.jpg

— Чалавецтва стагоддзямі жыло рэлігійным талентам, і гэта давала яму магчымасць выходзіць у іншае вымярэнне. Побыт — гэта плоскасць, прычынна-следчыя сувязі: зарабіць — з’есці — пазабаўляцца. І калі сёння мы страцілі той рэлігійны талент (у шырокім сэнсе, бо туды ўваходзіла нават язычніцтва), дык для гэтых мэт засталася толькі культура. Я пішу, каб выходзіць у гэтае іншае вымярэнне. Элітнае мастацтва — дыханне нацыі, без якога тая існаваць не можа. Яно сёння — адзіны сродак, каб чалавек жыў у шматвымернай прасторы... 


Падрабязна пра творчую сустрэчу — у наступных нумарах "К". А на гэтым здымку госця Мінска — у Белдзяржфілармоніі, пад час канцэрта, дзе выконваліся яе сачыненні.

 

Фота Яўгена КОЛЧАВА

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"