Купалле абяцалі?

№ 39 (1165) 27.09.2014 - 03.10.2014 г

“Я быў рэжысёрам некаторых святаў, калі ля сцэны збіраліся тры тысячы чалавек і хто-небудзь з натоўпу крычаў: "Паказвай Купалле, нам яго ў газетах абяцалі!” Падобныя купаллі і сёння заканчваюцца “нацыянальнай беларускай стравай” — шашлыкамі...” — кажа Іван Кірчук. Прадстаўнікі рэдакцыі “К” на гэтым тыдні пабывалі ў гасцях у лідара этна-трыа “Троіца”, які не так даўно прэзентаваў сваю другую кнігу, названую ім “Гарыць свечка ля алтара...”.

/i/content/pi/cult/497/10656/6-4.jpg

Натуральна, у размове з музыкантам мы не абышлі ўвагай гэтую падзею, а яшчэ пагутарылі пра беларускую фольк-прастору, трыб’ют “Песнярам”, айчынных прадзюсараў, язычніцтва і хрысціянства ды многае іншае. Пра народныя абрады і іх адраджэнне — таксама, аб чым сведчыць і прыведзеная вышэй цытата... Гутарку з Іванам Кірчуком у рубрыцы “Рэдакцыя плюс…” чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “К”. 

Фота Юрыя ІВАНОВА

Аўтар: Алег КЛІМАЎ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"