На Музейным, у Гомелі!

№ 39 (1165) 27.09.2014 - 03.10.2014 г

ТОП-10 музеяў Беларусі, якія наведвалі найчасцей. Хто ж увойдзе ў новую дзясятку?
Гэтыя ўстановы прэзентавалі ўласную адметнасць, крэатыўныя і маркетынгавыя знаходкі ўчора ў адмысловым пралогу да ІІ Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" ў Гомелі. А яго насычаная праграма доўжыцца і сёння... Фотарэпартаж з ІІ Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" прапануе наш аглядальнік Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.

Удзельнiкам i гасцям Другога Нацыянальнага форуму "Музеi Беларусi"

Дарагiя сябры!

Сардэчна вiншую вас з адкрыццём Другога Нацыянальнага форуму “Музеi Беларусi”.

Захаванне i папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцей — высакародная мiсiя музеяў краiны. Кожны з iх штодзень працуе на нiве духоўнага ўзбагачэння беларускага грамадства, фармiравання пачуцця гонару за наша слаўнае гiстарычнае мiнулае, якое з’яўляецца неад’емнай часткай сусветнай спадчыны.

Неацэнная роля музеяў у справе выхавання гарманiчнай i ўсебакова развiтой асобы, сапраўднага грамадзянiна рэспублiкi. Сёння, калi нам так важна быць разам, значэнне музея як сацыяльна-культурнага iнстытута, дзейнасць якога накiравана на падтрымку адзiнства народа, асаблiва вялiкае.

Упэўнены, што ваш форум, якi праходзiць пад дэвiзам “Музеi i грамадства: ад камунiкацыi да ўзаемадзеяння”, будзе спрыяць пашырэнню прафесiйных сувязей, дасць магчымасць спецыялiстам музейнай справы акрэслiць новыя напрамкi ў сваёй рабоце i абавязкова ўнясе свой уклад ва ўмацаванне пазiтыўнага iмiджу нашай краiны.

Жадаю ўдзельнiкам i гасцям форуму добрага здароўя, шчасця i творчых поспехаў.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

/i/content/pi/cult/497/10643/1-1.jpg

/i/content/pi/cult/497/10643/1-4.jpg

/i/content/pi/cult/497/10643/1-3.jpg

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"