15 тысяч канцэртаў для выбаршчыкаў

№ 2 (768) 13.01.2007 - 19.01.2007 г

У нядзелю, 14 студзеня, у рэспубліцы пройдуць выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. У культурніцкім забеспячэнні гэтай важнай дзяржаўнай падзеі прымуць удзел больш за 25 тысяч клубных фармаванняў самых розных устаноў, што знаходзяцца ў сістэме Міністэрства культуры Беларусі.

На выбарчых участках у раённых, гарадскіх і сельскіх дамах культуры, школах і вясковых клубах пройдуць канцэрты, тэатралізаваныя прадстаўленні, конкурсы і гульні. Перад выбаршчыкамі выступяць практычна ўсе калектывы мастацкай самадзейнасці рэспублікі: больш за сем тысяч харавых ансамбляў, больш за дзве тысячы — харэаграфічных, чатыры тысячы — тэатральных калектываў і інструментальных гуртоў. Удзельнікі самадзейных ансамбляў, больш за 1300 з якіх носяць званне “народны” і “ўзорны”, гэтым днём у чарговы раз засведчаць сваё высокае майстэрства.