Музыка з Астаны

№ 38 (1164) 20.09.2014 - 26.09.2014 г

Сярод гасцей-землякоў Другога Фестывалю мастацтваў беларусаў свету на мінулым тыдні быў і старшыня Беларускага культурнага цэнтра “Радзіма” са сталіцы Казахстана Астаны, кампазітар Дзмітрый Астаньковіч. Ён піша песні не толькі на творы казахскіх, але і беларускіх аўтараў. Песні на вершы Зіновія Прыгодзіча (ён на фота, справа, з нашым земляком) і Івана Ждановіча Дзмітрый выканаў пад час гала-канцэрта ў Мінску. Наш суайчыннік таксама — член Саюза кампазітараў Казахстана і Беларускага саюза кампазітараў, неаднаразовы лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх конкурсаў кампазітараў.

/i/content/pi/cult/496/10595/6-4.jpg

Фота Юрыя ІВАНОВА

Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф