Уладзімір Віктаравіч ДАШУК

№ 31 (1157) 02.08.2014 - 08.08.2014 г

На 51-м годзе жыцця сышоў ад нас Уладзімір Віктаравіч ДАШУК, таленавіты рэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст, журналіст. Сваімі работамі ён здабыў заслужаны аўтарытэт і павагу калег-кінематаграфістаў, быў высока ацэнены імі як яскравы і самабытны рэжысёр.

/i/content/pi/cult/492/10521/8-3.jpgУладзімірам Віктаравічам былі зняты такія дакументальныя фільмы, як “Партрэт з сякерай”, “Грэх”, “Калі-небудзь”, “Пейзаж пасля бітвы”, “Ратуйце нашы душы”, “Калыска гойдаецца над безданню”, ды іншыя. Гэтым стужкам уласцівы драматызм, псіхалагічная глыбіня, выбар яскравых персанажаў у рэальных востраканфліктных сітуацыях.

Фільмы Уладзіміра Дашука неаднойчы адзначаліся прызамі кінафестываляў, выклікалі нязменную цікавасць кінакрытыкаў, прыцягвалі вялікую ўвагу глядацкай аўдыторыі. Многія творчыя ідэі режысёра так і засталіся нерэалізаванымі.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Віктаравіча Дашука, яго сябрам і калегам. Памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.

Б.У. Святлоў, Я.К. Вайтовіч, А.В. Яфрэмаў, У.В. Гасцюхін, В.П. Рыбараў, В.А. Нікіфараў, Д.Я. Зайцаў, А.І. Сільвановіч, В.І. Васільеў, С.І. Сухавей, Л.І. Перагудава