Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Студэнты зрабілі паказ. Адзіны?
Вучэбны год скончаны, дыпломы абаронены. Самым нашумелым, бадай, стала пано “Гісторыя горада” ў гатэлі “Мінск”, выкананае Надзеяй Чумаковай і Ірынай Юдзянковай з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. А што ж будучыя артысты — драматычнага і опернага тэатраў? Як іх спектаклі?
“О божа, які…” самаакупны?
Ужо другі раз Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” прайшоў у новым фармаце. Сёлета яго новаўвядзенні сталі больш заўважнымі, бо закранулі не толькі знешні антураж фестывалю — разнастайныя “спадарожныя” імпрэзы, але і сам ягоны змест — тыя мерапрыемствы, што раней лічыліся асновай асноў. Ці стаў ад гэтага фестываль больш гарманічным?
Багданава Рушчыца
На старонцы 2 у рэпліцы мастака Алеся Квяткоўскага вы можаце даведацца, якія перспектывы ў руін фамільнага маёнтка знакамітага мастака Фердынанда Рушчыца.
Латвія як хор
Арт-праект сучасных латвійскіх мастакоў і, у прыватнасці, мясцовай Акадэміі мастацтваў "Самы вялікі хор у свеце" прадстаўляе вобраз Нацыянальнага свята песні і танца гэтай краіны.
Ад Свяцка да Нямнова
Журналісты "К" выправіліся ў чарговы велатур. Гэтым разам — па Гродзеншчыне.
Дні культуры
Сталічныя Беларуская дзяржаўная філармонія ды Нацыянальны гістарычны музей, а таксама Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску прымаюць мерапрыемствы ў рамках Дзён культуры Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь.
Калі кормяць — не ноты...
Не толькі пра Шцірліца і Чапаева ходзіць мноства анекдотаў. Маса выдатных баек прысвечана музыкантам. Асабліва мяне замілоўваюць смешныя гiсторыйкi пра бас-гітарыстаў. Але вам я распавяду парачку менавіта пра музыкантаў наогул. Вось скажам... Сустракаюцца два колішнія аднакласнікі праз шмат гадоў. Адзін пытаецца: “Ты чым займаешся?” — “Я — музыкант”. — “Ну, не хочаш — не кажы...” І варыяцыя з тымі ж героямі: “Ты чым займаешся?” — “Я — піяніст у аркестры”. — “Зразумела. А працуеш кім?..”
Сітуацыю аналізуем
Чым былі адметныя сёлетнія дыпломы ў Акадэміі мастацтваў? Кардынальных адрозненняў у параўнанні з мінулым годам можна было і не заўважыць, але ў параўнанні з узроўнем дзесяці- або пяцігадовай даўніны яны відавочныя. Значна больш стала работ, якія сёння можна атаясамліваць з такой з’явай, як сучаснае мастацтва. Гэтая тэндэнцыя назіраецца ўжо не першы год. Акадэмічная традыцыя ў работах дыпломнікаў прысутнічае, але відавочная яе трансфармацыя. Гэта датычыцца ўсіх чатырох факультэтаў Акадэміі.
Добра, калі ў бункеры — лёх для бульбы?
28 чэрвеня 1914-га — дата ракавога забойства аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанта, якое сталася афіцыйнай падставай для пачатку Першай сусветнай вайны. Акурат праз месяц, 28 ліпеня, Аўстра-Венгрыя абвесціць Сербіі вайну, у якую цягам чатырох гадоў будуць уцягнуты больш чым 38 дзяржаў. У выніку яе загіне каля 22 мільёнаў чалавек — салдат і мірных жыхароў. Беларусь сталася адным з тых краёў, што найбольш пацярпеў ад аднаго з самых маштабных канфліктаў чалавецтва.
Асуджаныя на гіпермаркет
Культура Міншчыны для нас абодвух — амаль нязведаная. Да “аўтапрабежных” часін рэдакцыйнае кіраўніцтва камандзіравала нас спрэс у аддаленыя раёны Беларусі. Маўляў, Мінская вобласць — “сякера” пад лавай: у любы час можна дастаць ды палюбавацца адточанай завостранасцю прысталічнай культурнай “прылады”. Выснова прыгожая, але, як аказалася, не вельмі дакладная. Прынамсі, першыя дні аўтаваяжу па Міншчыне прынеслі нам не толькі станоўчыя эмоцыі... Агаворымся, забягаючы наперад, што змест публікацый па выніках нашага ліпеньскага аўтатура тычыцца не столькі аптымізацыі, колькі прафесіяналізму альбо поўнай яго адсутнасці. Пытанне, як нам падаецца, — ці не самае на сёння надзённае і для сельскай культуры лёсавызначальнае.
Ганарар — скарга ад “суперлатошніцы”
Не заўважыць змены апошняга часу ў фанасферы сталіцы — складана. “Штосьці адбываецца ў горадзе!” — віруюць інтэрнэт-форумы. “І такі Мінск нам падабаецца!” — кажуць мінчане, узнагароджваючы таленавітых вулічных музыкантаў, што ператвараюць поліс у поўны мелодый горад… Запрасілі і мы ў рэдакцыю “К” сімпатычны street-бэнд пасля яго выступлення на адной з пляцовак. Варта адзначыць, што каманда з трох чалавек — Мікалай ДЗЕМІДОВІЧ (гітара), Аляксей ЗАХАРАЎ (кантрабас) і Антон БАГДАНАЎ (гітара) — аказалася, так бы мовіць, джэм-сэйшн-гуртом: беларусы Мікалай і Аляксей родам з Салігорска пазнаёміліся з Антонам з Масквы ў дзень выступлення.
“Вянок…” і ягоны розгалас
У рэдакцыю “К” прыйшоў ліст ад кіраўніцтва ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама, дзе выказана просьба апублікаваць на старонках нашай газеты водгукі і словы ўдзячнасці ад удзельнікаў нядаўняга Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Вянок дружбы”. Мы пагадзіліся і друкуем вытрымкі з дадзенага эмацыйнага ліставання, якія, як нам падаецца, хоць і крыху, але раскрываюць “тэхналагічны” змест мерапрыемства, цікавы метадыстам, сцэнарыстам і рэжысёрам масавых акцый з іншых раёнаў ды абласцей Беларусі. Нагадаем толькі, што сёлета ў фестывалі бралі ўдзел 25 творчых калектываў з 18 краін чатырох кантынентаў, сярод якіх — Гана, Швецыя, Нідэрланды, Іспанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Румынія ды іншыя.
Майстэрня пры гаспадарчай групе
Кармяншчына — не самы заможны раён Гомельшчыны, пацярпелай ад чарнобыльскай навалы. Гэта і дыктуе стратэгію дзейнасці мясцовага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. І названая стратэгія — не выжывання, а досыць упэўненага развіцця рэгіянальнай культуры. Так што і багацейшым у фінансавым плане аддзелам ёсць чаму павучыцца ў работнікаў культуры Кармянскага раёна.
Лета балета з вербацімам
Сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета завершаны. Але ўражанняў ад новага міжнароднага праекта “Балетнае лета ў Вялікім”, што вянчаў ліпеньскую афішу, хопіць да пачатку наступнага.
Вядзьмаркі ў Здраўнёве
Адным з мастацкіх адкрыццяў сёлетняга “Славянскага базару ў Віцебску” стаўся начны пленэрны паказ шэкспіраўскага “Макбета” ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Прымеркаваны да 450-годдзя з дня нараджэння англійскага класіка, гэты “выязны” спектакль абвергнуў усе нашы ўяўленні пра падобныя імпрэзы ў рэжыме open air — на адкрытым паветры.
"Дыялогі" без перакладчыка
У галерэі “Панарама”, што месціцца пад самым дахам Нацыянальнай бібліятэкі, праходзіла сумесная выстаўка работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і Аб’яднання дзяржаўных школ выяўленчага мастацтва імя Т.Макоўскага ў Лодзі. Экспазіцыя мела назву “Дыялогі”.
“Гуды” аказаліся нечаканымі
18 ліпеня ў маёнтку “Каробчыцы” пад Гроднам прайшоў заключны этап Рэспубліканскага конкурсу-фестывалю фальклору і народнай песні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку “Фольк-фэст “Гуды”.
Грачанік з рыцкім смакам
Адбыўся VI Раённы агляд-конкурс абрадавага фальклору “Спадчына зямлі Маларыцкай”. Мерапрыемства прайшло на падмостках Лукаўскага СДК.
Калі ўключыць арыфметыку...
Літаратуразнаўца і крытык, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сцяпан ЛАЎШУК, які 28 ліпеня адзначае 70-годдзе, шмат увагі прысвяціў беларускай драматургіі і тэатру: яго пяру належаць звыш трохсот публікацый. Сцяпан Сцяпанавіч выпусціў шмат маладых аспірантаў-навукоўцаў, дысертацыйныя даследаванні большасці з якіх былі прысвечаны праблемам развіцця нацыянальных драматургіі і тэатра.
А.М., М.М. ды іншыя
Не так даўно папрасілі мяне ў прыватным выдавецтве зірнуць у якасці рэдактара тэксты да альбома, які аб’яднаў пад адной вокладкай рэпрадукцыі твораў выяўленчага мастацтва з фондаў айчынных музеяў. Пачаў я знаёміцца з тым тэкстам не з ягонага лагічнага пачатку, а з раздзела, прысвечанага беларускім творцам. І вось тут мяне чарговы раз прымусіла задумацца адно пытанне, што, прызнацца, набіла ўжо аскому.
Восем міліметраў
22 лістапада ў Даласе на вуліцы Вязаў забіты Джон Кенэдзі. Кожны момант паміж двума стрэламі, што знішчылі 35-га прэзідэнта ЗША, даследавалі па адзіным дакуменце — кавалачку васьміміліметровай плёнкі, якую прадаставіў ураджэнец Украіны Абрахам Запрудэр. Камісія вывучала ўсе 26 секунд кінаматэрыялу — кожны кадрык! Падзею захаваў для гісторыі кінааматар!.. А справа ў тым, што паралельна кінаіндустрыі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя літаральна ў кожнай краіне існавала армія кінааматараў, узброеных прымітыўнымі камерамі. Чым вабіў іх нятанны і клапотны занятак? Якія яшчэ факты ўтойваюць рулоны ссохлай, пакручанай, выцвілай, знікаючай ад часу стужкі, што захоўваюць у круглых скрынях?..
Знак "Pruzana": 1914 — 1918
У Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” — выстаўка “З нямецкага фотаальбома 1914 — 1918 гг.”.
Намеснік загадчыка мае рацыю
На гэтым тыдні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у час сустрэчы з уладальнікам буйной гандлёвай сеткі сказаў: “Канешне, я буду падтрымліваць і настойваць, каб прадавалі ўсё ж такі беларускае. Гэтае патрабаванне прасоўваецца мною ў мяккай форме, але мы будзем больш актыўныя ў дадзеным кірунку, і вы павінны разумець, што трэба прадаваць і беларускія тавары”.
Пра адраджэнне маёнтка Рушчыцаў
— Пасля правядзення традыцыйнага ўжо конкурсу, прысвечанага чарговай гадавіне з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца, разам са сваімі студэнтамі з архітэктурнага факультэта БНТУ здзейсніў у сярэдзіне ліпеня творчую вандроўку на радзіму гэтага слыннага мастака.
Андрэй Кізіно і шчасце ў тым, што маеш
— На галоўнай старонцы сайта Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача размешчана афіша, што паведамляе: 17 верасня, у першы дзень чарговага тэатральнага сезона, гледачоў чакае сцэнічны жарт на дзве дзеі паводле паэмы “Тарас на Парнасе”. А на гэтай афішы ў вобразе галоўнага героя — наш артыст Андрэй Кізіно. 17 ліпеня Андрэя не стала. Ён, артыст, вядучы майстар сцэны, пайшоў ва ўзросце 42-х гадоў — у веку чалавечага і прафесійнага росквіту…
Сям'я, бацькі ды веды
— Чалавек, як вядома, нараджаецца ў культуры, у пэўным культурным кантэксце. Таму, зразумела, у мяне ці для мяне культура пачалася з сям’і, з маіх бацькоў. Што да беларушчыны, дык яна пачалася не з бацькоў (у нашай сям’і размаўлялі па-руску), а з ведаў. Калі я паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дык нават тады, у тыя савецкія часы, там давалі вельмі багата ведаў. Менавіта яны, а таксама тыя людзі, з якімі я разам навучалася, і далі мне магчымасць зразумець, што беларусы — гэта народ, які адрозніваецца ад іншых, што ў нас ёсць свая гісторыя, культура, мова…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»