Шукае і знаходзіць

№ 29 (1155) 19.07.2014 - 25.07.2014 г

Навучальная праграма па музычна-тэарэтычных дысцыплінах ДШМ уключае некалькі прадметаў, адным з якіх з’яўляецца "Музычная літаратура". Цягам года прысвячаць ўрокі толькі праграмным патрабаванням, канешне ж, можна. Але… У школе мастацтваў № 3 Барані працуе Кацярына Ігнацьева, якая пастаянна шукае — і знаходзіць! — новыя шляхі ў выкладанні музычнай літаратуры. А паспяховы ўдзел у міжнародных конкурсах для настаўніцы і яе вучняў стаў неад’емнай часткай жыцця.

/i/content/pi/cult/490/10485/10-2.jpg

Сабіна Бацюкова, настаўнік Кацярына Ігнацьева, Настасся Калініна.

Мультымедыйныя праекты Кацярыны Аляксандраўны "Тэст "Жыццё і творчасць Гайдна", "Рымскі-Корсакаў. Сімфанічная сюіта "Шахразада" атрымалі сертыфікаты ўсерасійскіх семінараў для выкладчыкаў ДМШ і ДШМ і студэнтаў аддзяленняў "Інфарматызацыя і візуалізацыя музычных дысцыплін". Больш за тое: праект "Шахразада" ўнесены ва Усерасійскі электронны фонд інфармацыйных рэсурсаў па прадметах музычных і мастацкіх школ.

Вясной на ІІІ Навукова-практычнай канферэнцыі "Навуковая дыскусія: актуальныя праблемы адукацыі, навукі і тэхнікі", што праходзіла ў Данецку, Ігнацьева прадставіла артыкул "Мультымедыйны праект як від творчай дзейнасці навучэнцаў ДШМ" (стварэнне відэароліка), а таксама выступіла на чарговых Машэраўскіх чытаннях у Віцебску з артыкулам пра стварэнне прэзентацыі па прадмеце "Музычная літаратура".

Хіба ж дзіва, што за апошнія чатыры месяцы выхаванцы настаўніцы атрымалі сем дыпломаў на міжнародных конкурсах ды фестывалях?..

Наталля ЛАТЫШАВА, настаўнік ДШМ № 3