Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Прыватны выпадак” прыватнай галерэі
У нядаўнім адкрыцці галерэі Кастуся Качана ў Навагрудку ўзялі ўдзел Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Барыс Святлоў, іншыя прадстаўнікі органаў улады. І ўжо толькі гэтая акалічнасць пераканаўча сведчыць: зялёнае святло з боку дзяржавы такім праектам забяспечана, а прыватная ініцыятыва — зусім не “наказуема”. Яе выключную значнасць для развіцця культуры сёння разумее кожны, і засталося толькі разабрацца з прыкрымі дробязямі ды ўдасканаліць алгарытм увасаблення сацыяльна карысных мараў. Важна і тое, каб захады працавалі ў комплексе, бы тыя часцінкі пазла ствараючы цэльны “культурны ландшафт”. Але ж з яго фарміраваннем у нашых гістарычных гарадах пакуль шмат праблем, якія наўрад ці маюць лёгкае вырашэнне.
Да і пасля...
Каля двух тыдняў таму на ляхавіцкіх могілках абрынулася родавая капліца Рэйтанаў, дзе былі пахаваны прадстаўнікі некалькіх пакаленняў фаміліі.
Вобраз для "Таты"
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прыадкрыў таямніцу прэм'еры будучага сезона — спектакля "Тата" ў пастаноўцы Кацярыны Аверкавай паводле п'есы Дзмітрыя Багаслаўскага "Ціхі шоргат сыходзячых крокаў".
Музей Чорнага — хутка
Да адкрыцця рыхтуецца Музей Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, што на Капыльшчыне.
Помнік Мулявіну
У Мінску ідзе адліў помніка заснавальніку "Песняроў" Уладзіміру Мулявіну для Екацярынбурга.
Дзе ты, Шэрлак.by-2? І хто ты, герой нашага серыяла?
Ці любіце вы серыялы да такой ступені, каб пасля працы, ігнаруючы гастраном, ляцець стралой да "скрыні", у якой мужныя маскоўскія мянты ловяць чарговага маньяка або ў закінутай глушы чароўная абарыгенка ў 120-м эпізодзе нарэшце выпадкова сустракае свой лёс — прынца на белым "Бэнтлі", каб у 206-м катэгарычна ў ім расчаравацца? А потым яшчэ да глыбокай ночы суперажываць няпростым адносінам, што склаліся ў калектыве менеджараў сярэдняга звяна прадпрыемства па выпуску каўчукавай прадукцыі... Як выказаўся б пра такое мастацтва таварыш Сухаў, "серыял — справа тонкая"... У новым матэрыяле бачаннем таго, чаму айчынныя серыяльныя кінадзеячы не звяртаюцца да фактуры замежнай, дзеляцца дзве асобы, каго вы добра ведаеце, і нават раскрываюць і ўласныя патаемныя мары...
А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?
Пачатак дыскусіі паклаў артыкул у № 24, дзе журналісты "К" падзяліліся сваім бачаннем будучыні бібліятэк. А ўжо ў № 26 былі апублікаваны першыя меркаванні чытачоў. Сёння — працяг гаворкі на актуальную тэму.
“Мастацтва скончылася — мастакі засталіся…”
Гэта сказаў Пабла Пікаса. Ці не памыляўся ён? Хаця ў кожнай эпосе такі афарызм працуе па-рознаму… Канешне ж, мастакі заўсёды застаюцца — і тут шмат чаго залежыць ад патрэб грамадства. Калі, скажам, Ван Гога ці Мадзільяні пры жыцці ігнаравалі, дык потым яны апынуліся ў першым шэрагу рэфарматараў новага жывапісу. Іншыя — тыя, хто пры жыцці меў высокія званні, прэміі, ордэны і хадзіў гогалем, — пасля смерці забываюцца, пакідаючы пасля сябе толькі нешматлікія радкі ў энцыклапедыях ды мастацкіх даведніках. Бывае і такое…
Мне не хапіла… настрою ў конкурсе
Артыкул Надзеі Бунцэвіч “Каб месца сустрэчы стала падзеяй...”, прысвечаны Нацыянальнаму фестывалю песні і паэзіі, што прайшоў у чэрвені ў Маладзечне, прымусіў мяне ўзгадаць свой леташні запіс у блогу: тады фестывалю споўнілася 20 гадоў. Плюс хочацца падзяліцца меркаваннямі з нагоды ўбачанай сёлета праграмы.
171: многа ці мала?
Конкурс — такая рэч, што, як кажуць, год на год не прыпадае. Таму наўрад ці трэба біць трывогу, што сёлетні Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні ў межах “Славянскага базару ў Віцебску” аказаўся, у параўнанні з мінулымі, не самым высокім па ўзроўні. Але прааналізаваць вынікі было б карысна — тым больш, што сёлета крыху змяніліся ўмовы конкурсу. Ці апраўдаў сябе новы фармат — не толькі агульнафестывальны, але і ўласна конкурсны?
Уваход летам забаронены!, або Як не прайсці ў бібліятэку?
Неаднойчы мае мінскія сябры пыталіся ў мяне: “Чаму б табе не напісаць пра сталічныя бібліятэкі? А то ўсё ездзіш і ездзіш па вёсках ды гарадах! У Мінску ж столькі цікавага!” Праўда, колькі там таго цікавага, яны зазвычай не ўдакладнялі. Адно што называлі ўпадабаную імі бібліятэку ці тыя шыкоўныя ды новыя кнігі, якія давялося там пачытаць. З цягам часу тое пытанне пра магчымы “шпацыр” па сталічных бібліятэках сталася ў маіх сяброў рытарычным: я так і працягваў ездзіць у камандзіроўкі. Але гэтымі летнімі спякотнымі днямі мне самому закарцела даведацца, як жа і чым жывуць сталічныя бібліятэкары. Можа, яны маюць шмат цікавых праектаў, якія варта прадэманстраваць іхнім калегам з рэгіёнаў? Ці паспяхова супрацоўнічаюць са спонсарамі ды мецэнатамі, бо, што ні кажы, а ў Мінску магчымасцей для гэтага — больш чым дастаткова?
Выхад у кейпе адгукнецца?
Пабывала на абароне дыпломных праектаў выпускнікоў кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Выпуск — адметны. Перад мадэльерамі паўстала цікавая і складаная задача: распрацоўка тэмы “Беларусь”, пераасэнсаванне гістарычнай спадчыны і спроба стварыць сучаснае адзенне па традыцыйных прынцыпах. Гэта першы год на факультэце, калі ўвесь курс працаваў над адной тэмай — нацыянальнага касцюма. Акрамя таго, за мэту было пастаўлена зрабіць адзенне насібельным і трэндавым, каб яно было здольнае выйсці з подыума ў жыццё. Часткі камплектаў павінны быць замяняльнымі. Па словах выкладчыкаў, гэтыя мэты былі дасягнуты.
“...Дама” ў піку?
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера “Пікавай дамы”. Сёмая на нашай сцэне пастаноўка гэтай оперы П.Чайкоўскага можа лічыцца чарговым крокам на шляху засваення еўрапейскай рэжысуры: сваю версію прадставіў дырэктар Сафійскай оперы Пламен Карталаў, які паўтара года таму скарыў нас на Калядным оперным форуме адметным прачытаннем “Зігфрыда” Р.Вагнера.
Аўдыя & Відэа-4
Чэрвеньскія аўдыярэлізы айчынных выканаўцаў (відэаработы, відаць, з’явяцца пасля сезона адпачынкаў) сёння рэцэнзуюць спявачка Ірэна КАТВІЦКАЯ (A) і спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура" Алег КЛІМАЎ (B).
Колеры Альгерда
...А вось Альгерд Малішэўскі ніколі не пісаў Ільіча. Канешне ж, да такіх твораў, як “МТЗ. Тэрмічны цэх”, “Вясна ў Чыжоўцы”, “Дзве сястры. 9 Мая” ці “Сям’я брыгадзіра” і “Клятва”, могуць быць прэтэнзіі акадэмічнага толку, але што да ўласна жывапісу — тут гаворкі няма. Што цікава, ён з задавальненнем эксперыментаваў і ў “авангардным” жывапісе, але мала каму паказваў вынікі сваіх “фармалістычных” пошукаў, тым больш — ніколі іх не экспанаваў. Думаю, што гэты бок творчасці нейкім чынам паўплываў на будучую творчасць яго таленавітага сына Сяргея…
Шукае і знаходзіць
Навучальная праграма па музычна-тэарэтычных дысцыплінах ДШМ уключае некалькі прадметаў, адным з якіх з’яўляецца "Музычная літаратура". Цягам года прысвячаць ўрокі толькі праграмным патрабаванням, канешне ж, можна. Але… У школе мастацтваў № 3 Барані працуе Кацярына Ігнацьева, якая пастаянна шукае — і знаходзіць! — новыя шляхі ў выкладанні музычнай літаратуры. А паспяховы ўдзел у міжнародных конкурсах для настаўніцы і яе вучняў стаў неад’емнай часткай жыцця.
Этнадыскатэка з полькай-бабачкай
З 9 па 12 ліпеня ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна ў рамках рэгіянальнага Фестывалю традыцыйнай культуры “Пятроўскі фэст” ладзіліся разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя старадаўнім танцам, абрадавым спевам, традыцыйнай кухні, нацыянальным строям у іх лакальных варыяцыях.
Апладысменты — сімптом правалу
Выстаўка “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” ўжо завяршылася (выключэннем з’яўляецца яе “вулічная” частка). І пакінуўшы пэўны часавы інтэрвал на тое, каб “адклалася”, варта падсумаваць наймаштабную падзею ў айчынным сучасным мастацтве нават цяжка вызначыць, за колькі гадоў. Прадстаўнікі арт-супольнасці ўжо даўно дыскутавалі з гэтай нагоды — пакуль наведвальнікі, не спалоханыя нават высокай цаной білетаў, фатаграфаваліся на фоне розных дзівосных “штук”. Калі ж зусім спрошчана, то вердыкт прафесіяналаў можна сфармуляваць прыблізна так: “Недахопы, вядома, былі (і кожны называў тое, што сам палічыў недахопам), але не выпадае сумнявацца ў тым, што такія падзеі як паветра патрэбны для культурнага асяроддзя”.
“Песняры” і Чэслаў Нэмэн
Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка — Чэслава Нэмэна, ураджэнца Старых Васілішак, што на Шчучыншчыне, — працягваем даследаванне кантактаў артыстаў ансамбля “Песняры”, найперш яго “залатога складу”, з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком. Месцам першай сустрэчы ў 1971-м, нагадаем, стаў польскі горад Сопат, дзе і ладзіцца славуты фестываль песні. Але сёння працягваем друкаваць успаміны ўжо не ўдзельнікаў той сустрэчы. Так, “Песняры” розных скліканняў таксама мелі, хай часцяком і выпадковыя, стасункі з Нэмэнам.
Эцюд эцюдаў Аляксандра Грышкевіча
Заход студзеньскага сонца — памяранцам праз ўсю вуліцу Карла Маркса. Выпадковая сустрэча на ганку кнігарні, што насупраць Купалаўскага тэатра. Прывітальныя дробязі, між словамі Аляксандр павёў прыжмурам у бок дзяўчыны, якая ідзе на сонца: “Якія аранжавыя шчокі…” Але так было заўважана гэтае колеравае здарэнне (каларыстычная аварыя!), што адчулася: той памяранец стаўся субстанцыяй — да гэтых шчочкавых мандарынак была прымацавана астатняя дзяўчына. Праз гэты аранжавы на шчоках невядомай толькі і памятаю той выпадак. Здаецца, пашанцавала падгледзець творчы метад Грышкевіча. Патлумачу.
Проста з ХІІ стагоддзя
Фотасюжэт з месца раскопак на Замчышчы ў Мсціславе прапануе Наталля МАНУСАВА. Перад вамі — сапраўды ўнікальныя рэчы з розных стагоддзяў, пачынаючы ад ХІІ-га.
Усведамленне сваіх каранёў!
Мне даспадобы лацінскае выслоўе “Заўжды шануй сляды мінулага”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»