Пасля капітальнага рамонту, які адбываўся з канца 2012 года, у будынку размесцяцца новыя экспазіцыі, дзе будуць прадстаўлены арыгінальныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (яго філіялам і з'яўляецца Музей Кузьмы Чорнага). Сярод іх — асабістыя рэчы пісьменніка, ягонае паліто, Біблія на беларускай мове, якую чытала маці класіка, аўтэнтычны стол 1930-х. Узновяць і інтэр'ер кабінета пісьменніка. А распавяла пра гэта загадык філіяла Людміла Ніжэвіч.
Фота аўтара