Да і пасля...

№ 29 (1155) 19.07.2014 - 25.07.2014 г

Каля двух тыдняў таму на ляхавіцкіх могілках абрынулася родавая капліца Рэйтанаў, дзе былі пахаваны прадстаўнікі некалькіх пакаленняў фаміліі.

/i/content/pi/cult/490/10468/5-1.jpg /i/content/pi/cult/490/10468/5-2.jpg

У мінулыя выхадныя на месца здарэння выехалі сябры Арт-суполкі Тадэвуша Рэйтана, каб правесці разборку завалаў, выбар цэглы, прыдатнай для аднаўлення капліцы. Нагадаем, яшчэ ў 2013 годзе актывісты займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі і абмерамі збудавання і прылеглай да яго тэрыторыі. Таму шанс на аднаўленне застаецца.
Фота Зміцера ЮРКЕВІЧА