Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
32 гектары памяці. І праблем...
5 ліпеня спаўняецца 45 гадоў з дня адкрыцця Мемарыяльнага комплексу “Хатынь”. Пісаць пра тую ролю, якую адыграла гэтае месца памяці ў свядомасці некалькіх пакаленняў беларусаў, будзе, напэўна, проста залішнім. Тым больш, сам мемарыял настройвае менавіта на засяроджанае маўчанне, якое перапыняецца хіба гукам звону… Таму мы паспрабавалі адлюстраваць перадусім тыя будзённыя ды побытавыя аспекты жыцця “Хатыні”, якія звычайна застаюцца па-за ўвагай турыстаў. Але... без гэтага “адваротнага боку” не было б і таго кранальнага пафасу, якім прасякаецца кожны з наведвальнікаў. Папярэдзіўшы дырэктара ўстановы Артура Зельскага, што матэрыял будзе мець “непарадны” характар, я зусім яго не збянтэжыў. “Магу вам нават загаловак прапанаваць: “32 гектары праблем”, — ці то жартам, ці то ўсур’ёз адказаў ён. 32 га — гэта тэрыторыя музейнага комплексу.
"А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?"-2
Артыкул "А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?", які быў надрукаваны ў № 24 за 2014 г., выклікаў абмеркаванне ў нашай пошце і на старонках ў сацыяльных сетках. Друкуем першыя водгукі і запрашаем вас да далейшай дыскусіі. Сёння на старонках "К" — меркаванні прафесіяналаў у бібліятэчнай справе Марыны Петрашкевіч і Наталлі Свірыда, а таксама "погляд з боку" ад журналіста і літаратара Віктара Марціновіча, якім ён нядаўна падзяліўся на адным з інтэрнэт-рэсурсаў.
Палескі Эдэм, які сніцца і мне
Памятаю, у дзяцінстве я разам з бацькамі неаднойчы выпраўляўся па Прыпяці з Пінска ажно да Турава. Хуткасная “Ракета”, з маленькімі ілюмінатарамі, здавалася мне тады сапраўднай касмічнай ракетай, бо яе хуткасць сапраўды ўражвала. А хвалі, што яна ўздымала, можна было параўнаць з марскімі, ад якіх вельмі пакутавалі шматлікія рыбакі ў чоўнах ды “маторках”…
Калі помнік для Гродна, дык які?..
Летась агучыў у гарадскім друку і на інтэрнэт-рэсурсах своеасаблівы “план манументальнай прапаганды” для сталіцы Панямоння. Гаворка ішла пра ўсталяванне ў Гродне бліжэйшым часам помнікаў асобам, якія, паводле вынікаў апытання сярод гродзенцаў, адыгралі найбольш істотную ролю ў гісторыі горада. Асобы выключна адметныя: князь Давыд Гарадзенскі, вялікі князь Вітаўт, кароль Стэфан Баторый, гарадзенскі стараста Антоній Тызенгаўз, навуковец Жан-Эмануэль Жылібер…
Суб’ектыўнасць новага
Паводле заведзенай традыцыі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў выпускнікі кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і кафедры скульптуры абараняюцца ў адзін дзень і на адной экспазіцыйнай пляцоўцы — у зале галерэі Акадэміі. Па-першае, гэта зручна. Курс на мастацкім факультэце звычайна складаецца з чатырох-шасці студэнтаў. Такім чынам, з дыпломных праектаў дзвюх кафедр атрымліваецца кампактная выстаўка, што адпавядае фармату гэтай невялікай, утульнай прасторы. Зручна для Дзяржаўнай камісіі, прывабна для гледачоў, якіх на абарону прыходзіць нямала. Па-другое, і скульптары, і жывапісцы-манументалісты, хоць і карыстаюцца рознымі сродкамі, але робяць адну справу. Іх творчае прызначэнне — аздоба вуліц, плошчаў, грамадскіх інтэр’ераў. Скульптар і жывапісец-манументаліст нярэдка працуюць разам — у адным праекце, над адным аб’ектам. Сумесная “абарончая” экспазіцыя скульптуры і манументальнага мастацтва паказвае, як універсальныя эстэтычныя прынцыпы, адзіныя для ўсяго выяўленчага абшару, рэалізуюцца ў творчай практыцы функцыянальна роднасных спецыяльнасцей.
Карэта для Сапегі, а ў кавярні абед — у абед
Нам пашанцавала, бо канец мая быў не проста цёплы, а нават спякотны. Таму асноўнай ежай на дзённым маршруце было марожанае. А ваду, ад якой заходзіліся зубы, знаходзілі ў святых крыніцах. У Жылічы не трапілі, а вось Сынкавічы не абмінулі… Такім чынам, наш шлях 22 мая пралёг праз Зэльвенскі, Пружанскі ды Івацэвіцкі раёны. Натуральна, святымі мясцінамі не абмяжоўваліся. Словам, пабачылі шмат чаго, аднак ад пэўных уражанняў нават аскома з’явілася. Але хто сказаў, што журналіст змушаны пісаць толькі пра ўзнёслае, станоўчае ды прыемнае? Дый наша “аўтакрэда” засталося нязменным: “Што бачым, пра тое і пішам”. На тым, так бы мовіць, і стаім…
“Звязка” з бізнесам
А я — ізноў пра Лельчыцы. Што ні кажы, а ўражанняў з трохдзённай камандзіроўкі ў гасцінны “край Леля” ў мяне засталося дастаткова. Чарговы матэрыял — пра супрацоўніцтва мясцовых культработнікаў з прыватнікамі.
Спявалі салаўі...
На аршанскім аўтавакзале я пазнаёміўся з Галінай і Вадзімам Гаўрылавымі — майстрамі з Мінска. Яны таксама ехалі ў Дуброўна, везлі свае работы (разьба па дрэве, роспіс па шкле) і пыталіся ў мяне, наколькі прадстаўнічы Фестываль песні і музыкі Падняпроўя. Я, згадваючы візіт у Дуброўна, пераконваў, што фэст — цікавы ды маштабны. А Гаўрылавы засмучаліся, што беларускім фестывальным рухам зацікавіліся толькі нядаўна. Чулі пра святы ў Паставах, Глуску і Бабруйску, пачалі намацваць кантакты з гаспадаром хутара Шаблі. Не толькі дзеля прыбыткаў ад рэалізацыі сувеніраў, але і з прычыны, што фестывальны вір — гэта і адпачынак. Таму даўняя рэдакцыйная ідэя выдаць фестывальны каляндар выглядае своечасовай і агульнакарыснай. Мода на рэгіянальныя святы становіцца ўсё больш пашыранай. А аўтарытэт ім мацуюць такія фэсты, як “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”.
Святло Перамогі
У сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстаўка “Святло Перамогі”, прысвечаная 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
“…Перамяшчэнне” сваімі сіламі
З восені ў наш кінапракат збіраюцца запусціць новую айчынную стужку для дзяцей “Неверагоднае перамяшчэнне”, якая была завершана літаральна следам за яшчэ дзвюма — “Кіндарвілейскім прывідам” і “Цуд-востравам, або Палескімі рабінзонамі”. Такую раптоўную любоў “Беларусьфільма” да падрастаючага пакалення генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі Алег Сільвановіч тлумачыць не нейкімі спецыяльнымі намерамі, а ўсяго толькі збегам абставін. Як бы тое ні было, няўжо і сапраўды: колькасць дзіцячых фільмаў пераходзіць у іх якасць?
“На біс” — і не зусім
Канец сезона вядучыя творчыя калектывы Беларускай дзяржаўнай філармоніі заўсёды адзначаюць адметнай праграмай, знакавымі імёнамі. Так было і гэтым разам. “Разыначкай” Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі на чале з Аляксандрам Анісімавым стала запрашэнне сусветна знакамітага англійскага піяніста Пітэра Данахоу. Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова, у сваю чаргу, запрасіў маладога лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў Вадзіма Халадэнку. Дый самі праграмы абодвух канцэртаў дэманстравалі творчыя крэда кожнага калектыву.
Як працуюць ДШМ?
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва Століншчыну наведаў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік. У рабочай паездцы яго суправаджаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк.
“Маленькая Мельпамена” з “Сакрэтам”
Спектакль “Сакрэт” паводле “Пунсовых ветразяў” А.Грына, пастаўлены тэатральным аддзяленнем ДШМ № 2 г. Мінска на Малой сцэне Новага драматычнага тэатра, быў запрошаны на Міжнародны фестываль “Маленькая Мельпамена” ў Плунге (Літва).
Чаму “коўдру” на сябе не цягнем?
Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, у якой распрацоўваюць, удакладняюць, карэктуюць стратэгію і тактыку чарговага форуму, цягам года працуе як дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры “Віцебск”. Тут у мяне прызначана сустрэча з яе кіраўніком Аляксандрам СІДАРЭНКАМ. Любы фестываль, калі гэта жывы творчы арганізм (а “Славянскі базар…”, безумоўна, такім і з’яўляецца), не можа не рэагаваць на тое, што адбываецца ў сферах мастацтва і культуры, якія ён прадстаўляе. З іншага боку, за ўвесь час існавання фэсту яго арганізатары вывучылі, разумеюць запыты як мясцовай публікі, так і гасцей горада над Заходняй Дзвіной і імкнуцца максімальна адпавядаць ім.
Крама - Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў!
Сёння ў нашай рубрыцы "Новая музыка" выдатная работа гурта "Крама" пад назвай "Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў", што ўвойдзе ў новы альбом легендарнага калектыву.
Цягні-Штурхай - Бягу па следу
У 2014 годзе на паліцах музычных крам з'явіўся зборнік песень “Новае і лепшае" ад гурта “Цягні-Штурхай”. Загалоўнай песняй гэтай пласцінкі стала песня “Бягу па следу”.
Glofira - Дні
Гомельскі гурт “Glofira” выпусціў сінгл пад назвай “Дні”, які сёння газета “Культура” прадстаўляе ў сваім аўдыёраздзеле.
Вёска з трыма… галерэямі
Ажно тры карцінныя галерэі ў невялікім горадзе? Што ж, гэта цалкам магчыма. А вось ці могуць існаваць карцінныя галерэі ў вёсцы? Могуць! Сцвярджаю гэта з упэўненасцю. Праўда, пакуль іх можна ўбачыць не ў беларускай, а ў французскай вёсцы. Але ж хто забараняе пераняць замежны вопыт? Урэшце, нагадаю, у вёсцы Моталь на Іванаўшчыне ўжо ёсць некалькі музеяў…
“Песняры” і Чэслаў Нэмэн
Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка — Чэслава Нэмэна, ураджэнца Старых Васілішак, што на Шчучыншчыне, працягваем даследаванне кантактаў артыстаў ансамбля “Песняры” — найперш яго “залатога складу” — з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком. Месцам першай сустрэчы ў 1971-м, нагадаем, стаў польскі горад Сопат, дзе і ладзіцца славуты фестываль песні. Але сёння друкуем успаміны ўжо не ўдзельнікаў той сустрэчы. Аказваецца, “Песняры” розных скліканняў таксама мелі, хай часцяком і выпадковыя, стасункі з Нэмэнам.
Да штыка пяро прыраўнаваць
— Узімку 1942 — 1943 гадоў быў прыдуманы адмысловы спосаб распаўсюджвання плакатаў і лістовак у варожых гарнізонах, — працягвае свой аповед Мікалай Гуціеў у захаваным машынапісе. — Для гэтага выкарыстоўваўся паветраны змей вялікіх памераў з рухомым парусам і заціскам з аўтаматычным абмежавальнікам. Цёмнай ноччу змей запускаўся ў бок гарнізона з падветранага боку. Пад парусам прымацоўваўся пачак плакатаў і лістовак. Парус пад ветрам уздымаўся да самага верху, стукаў па абмежавальніку, і груз адрываўся ад зямлі. Плакаты і лістоўкі рассыпаліся над гарнізонам, ляцелі на зямлю… Раніцай у гарнізоне пачыналася паніка: усё абматана калючым дротам, уначы не чуваць было ніводнага самалёта, а наваколле засыпана лістоўкамі, якія заклікалі нямецкіх салдатаў і паліцаяў павярнуць зброю супраць фашыстаў ды пераходзіць на бок партызанаў! Вынікі былі неблагія: да нас сталі перабягаць загнаныя сілай у фашысцкія фарміраванні або ашуканыя гітлераўскай прапагандай людзі…
Мара, якая здзяйсняецца
— Колькі слоў скажу пра бліжэйшыя планы Музея гісторыі беларускай літаратуры.
Шчаслівае пачуццё адзіноты
— Так, пачалося ўсё з дзіцячага пачуцця адзіноты. І яно было не сумным, а шчаслівым. Уявіце, я знікаў на дзень у лесе, прападаў на беразе Бярэзіны з вудай, вандраваў па лугах, глядзеў на аблокі… І быў шчаслівы ад бясконцых уражанняў і адкрыццяў! Паяднанне з роднай Барысаўшчынай — гэта паяднанне з яе прыродай. Інакш кажучы, я з малых гадоў адчуў сябе неад’емнай часткай Беларусі… Калі цяпер бываю за мяжой, пастаянна лаўлю сябе на думцы: што я тут раблю? Хутчэй на Бацькаўшчыну, за вуду — і на Бярэзіну! Адзінота дапамагла паверыць у свае сілы. Мастак — ён па вызначэнні адзінокі творца, заўжды сам-насам з уласнымі думкамі ды марамі…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»