Крама - Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў!

№ 27 (1153) 05.07.2014 - 11.07.2014 г

Сёння ў нашай рубрыцы "Новая музыка" выдатная работа гурта "Крама" пад назвай "Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў", што ўвойдзе ў новы альбом легендарнага калектыву.

/i/content/pi/cult/488/10414/17-1.jpg

Прэзентацыя кліпа гурта "Крама" ў ліпені 2014 года. / Фота relax.by

Цікава, што твор стаўся першым запісаным пасля выхаду ў 2007 годзе альбома "Усё жыццё - дзіўны сон". Перад намі версія трэка, што і ўвойдзе ў альбом "Белая вада", які маецца выйсці ўвосень. Пласцінка стане дванаццатай у дыскаграфіі знакамітага гурта. Многія песні з яго ўжо прэзентаваліся на канцэртах.