Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Тураўскае Евангелле: вяртанне помніка
У бліжэйшы час свет пабачыць факсімільнае выданне Тураўскага Евангелля — унікальнага помніка беларускай кніжнай культуры сярэдзіны XI стагоддзя.
Канверт Нэмэна
Больш за трыццаць калекцый з Беларусі і Польшчы можна пабачыць на філатэлістычнай выстаўцы, што адкрылася на гродзенскім паштамце.
Музей гісторыі вайны: першыя работы для інтэр'ера
Сярод аздобы новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны будуць і спецыяльна створаныя для гэтых сцен жывапісныя палотны. У прыватнасці, карціны мусяць упрыгожыць памяшканні побач з залай Перамогі.
А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?
Мы пастаянна задаём бібліятэкарам пытанне: ці трэба перафармаціраваць вашу справу? Амаль кожны стараецца ўхіліцца ад адказу. Між тым, пытанні “Як не згубіць чытача?”, “Як прыцягнуць новага?”, “Як увогуле захаваць ад працэсаў аптымізацыі сельскую бібліятэку?” з кожным днём набываюць усё большую актуальнасць. У Расіі, да прыкладу, гавораць пра гэта на поўны голас. У нас — трымаецца незразумелая паўза. Не спазніцца б. Таму мы, журналісты “К”, тыя, хто стала працуе з тэмай устаноў культуры і, у прыватнасці, бібліятэк, вырашылі абмеркаваць перспектывы бібліятэчнай справы спачатку на сваім, журналісцкім, узроўні. А раптам нашы развагі зачэпяць ды раскатурхаюць прафесіяналаў? Мы вельмі гэтага хочам і чакаем контраргументаў і контрпрапаноў.
“Адышла. Хутка буду”.
Змушаны даваць пэўным чытачам пэўныя тлумачэнні. Прычына простая: хочацца спыніць урэшце недарэчныя, як падаецца, тэлефанаванні, якія выкліканы нашымі з Кастусём Антановічам публікацыямі паводле нашых жа аўтавандровак па гарадах і вёсках Беларусі. Гэта ўжо ці не завядзёнкай стала: недзе ў аўторак, калі наш свежы нумар дайшоў ужо да ўсіх без выключэння падпісчыкаў, у маім кабінеце шалее тэлефон. Абураныя грамадзяне катэгарычна не пагаджаюцца з нашымі крытычнымі заўвагамі — наконт парушэння працоўнай дысцыпліны ў той ці іншай сельскай установе культуры. Вось па гэтай прычыне і дазволю сабе выказацца, каб хоць над большасцю “і” расставіць тлустыя кропкі.
“Кропка адліку”
2014-ты для нацыянальнага кінамастацтва — юбілейны: дзевяносты. Шчыра скажам, не хацелася б, каб у гэты год усё абмежавалася толькі ўрачыстым пасяджэннем у Дзень беларускага кіно 17 снежня і стандартным узнагароджаннем работнікаў кінагаліны. Так, пагаджуся, момант для айчыннага кінамастацтва зараз несвяточны. Прамежкавы. “Беларусьфільм” набывае новае аблічча, а айчынныя кінематаграфісты пакуль выношваюць планы ператварэння яго ў Нью-Галівуд. І, у адсутнасці сучасных шэдэўраў, кіназнаўцы звярнуліся да багатай спадчыны нашага кіно.
На тым сяброўства грунтавалася…
Значным падмуркам для майго станаўлення як беларускамоўнага чалавека сталася знаёмства і сяброўства з журналістамі Іванам Стадольнікам ды Германам Кірылавым. З імі я працаваў у полацкай газеце “Сцяг камунізму”, куды на пасаду карэктара мяне, рабочага завода шкловалакна, паклікаў колішні рэдактар Іван Фёдаравіч Лемеш.
Крытык пра крытыку: па-філасофску
Боль мой — пра навуку і мастацтва. Сёння так склалася, што на адным баку засталася сухая навука пра мастацтва, на другім — рэклама тых або іншых яго з’яў. А крытыка, маўляў, зжыла сябе. Але так не павінна быць! Грамадству патрэбны і гламурныя выданні, і навуковыя, як з вузкім колам аўтараў, так і з шырокім. Я заўсёды марыў, каб у Беларусі быў сур’ёзны, элітарны часопіс пра мастацтва, адпаведны патрабаванням Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК), дзякуючы чаму там маглі б з’яўляцца найноўшыя навуковыя распрацоўкі, а мастацкая крытыка была б на найвышэйшым узроўні і дапаўняла б навуку.
Стаць профі тут, але... не знайсціся там
У другой палове 1970-х, калі я вучыўся на дызайнера ў Тэатральна-мастацкім інстытуце, само слова “дызайн” не мела афіцыйнага статуса. З гэтай прычыны ў маім дыпломе пазначана спецыяльнасць “Прамысловае мастацтва” і кваліфікацыя “мастак-канструктар”. Рэальнае жыццё, у якое трапляе студэнт, пакінуўшы alma mater, для мастакоў-канструктараў склалася па-рознаму. Але некаторыя з нас сутыкнуліся з тым, што на прадпрыемствах Беларусі, куды мы трапілі па размеркаванні, працы для нас не аказалася. Дакладней, не было працы, якая адпавядала б нашай кваліфікацыі, творчаму імпэту і кар’ерным памкненням. Праз гэта адны, адпрацаваўшы вызначаны тэрмін, змянілі прафесію або — свой статус у рамках прафесіі: падаліся хто на выкладчыцкую працу, хто ў творчасць. Некаторыя з Беларусі з’ехалі. Прычым, далёка. Адзін з маіх аднакурснікаў зараз жыве ў Партугаліі...
Хочаш даплату? Спявай!
“Эканоміка павінна быць эканомнай”. Гэты лозунг, што ўпершыню прагучаў калісьці з вуснаў Леаніда Брэжнева пад час аднаго з партыйных з’ездаў, сцвярджаў, у першую чаргу, неабходнасць эканоміі ў краіне Саветаў. Але ж таксама і тое, што ў СССР з’явіліся фінансавыя праблемы і іх неабходна вырашаць новымі, непланавымі метадамі. Аптымізацыя, што цяпер поўным ходам ідзе ў сферы культуры Беларусі — у першую чаргу, у сельскай мясцовасці — таксама разлічана менавіта на эканомію дзяржаўных сродкаў. Але, як паказала наша нядаўняя размова з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Святланай Баранок, эканомія тая — па факце не надта і вялікая (гл. “К” № 21 за 2013 г.). Больш важкая аддача сферы культуры, як аказалася, палягае ў іншым аспекце: у прадастаўленні платных паслуг насельніцтву.
Праект пачынаецца з…
Колькі памятаю сябе, заўсёды прыцягвала маю ўвагу і захапляла ўсё, створанае рукамі. Ільняныя посцілкі ды ручнікі бабулі, вышыванкі мамы, плеценыя лазовыя кошыкі і нават лапці з лыка суседа — дзеда Андрэя… Яшчэ ў памяці кросны, што стаялі пасярод хаты, і мы, малыя, пільна сачылі, як нашы бабулі спрытна працуюць чаўнаком, ствараючы дзівосныя ўзоры. Рэдкі вечар не збіраліся да нас суседкі на вячоркі, і ў кожнай — ці то вышыванка, ці то вязанне або прасніца. Так і павялося з тых часоў: ніводнай хвіліны дарма. Што-небудзь ды займае рукі.
Аптымізацыя і — юрасобы
Орша — не самы маленькі ў Беларусі раён. У выніку маем унікальны па культурным “начынні” край, дзе цэнтр сілкуе творчымі ідэямі і тэхнічнай падтрымкай вёскі ды аграгарадкі. Такі сімбіёз гарадской і сельскай культур і вызначае найперш стратэгію тутэйшага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Танцавальная тэарэма
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета прайшоў справаздачны канцэрт Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.
Толькі вандроўнікі
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь Пад назвай "Мы толькі вандроўнікі" праходзіць выстаўка памяці выдатнага беларускага мастака Віктара Кліменкі.
“Сёння” заблукала ва “ўчора”?
Выстаўкі, якія маюць статус абласных, рэспубліканскіх, нацыянальных, для мяне звычайна больш цікавыя за персаналіі. Справа ў тым, што, маючы ўяўленне пра здольнасці і вектар творчасці канкрэтнага мастака, ужо і не чакаеш ад яго сюрпрызаў. Персанальная выстаўка — часта падсумаванне, а не пошук. А вось на вялікай імпрэзе, якая збірае творцаў цэлага рэгіёна ці нават усёй краіны, прыемныя неспадзяванкі час ад часу здараюцца. Гэтаму спрыяе сама атмасфера творчага сумоўя. Там, дзе ў наяўнасці параўнанне, мусіць з’явіцца і канкурэнцыя. А для гледача такая акалічнасць павялічвае верагоднасць адкрыцця новага імені, знаёмства з тэндэнцыяй, якая яшчэ толькі запачаткавалася, усведамлення сэнсавых ці тэматычных дамінант культурнага працэсу. Такім чынам, глядач сам настроены на інтэлектуальную працу, а не на чыста эмацыйнае ўспрыманне пабачанага.
“Кастынг” для рэпертуару
Беларускі кампазітар Аляксандр Літвіноўскі, вядомы сваімі працамі ў розных жанрах і стылях, уключаючы мінімалісцкія і электронныя, перамог на Міжнародным конкурсе харавых твораў у ЗША, дзе было каля 600 удзельнікаў.
Як знайсці кнігі?
Усё большую папулярнасць ва ўсім свеце набываюць перасоўныя бібліятэкі, больш вядомыя нам як бібліобусы. У нашых суседзяў адрозніваюцца яны не толькі назвамі (букамабіль — ва Украіне, бібліямабіль — у Расіі), але і прынцыпамі дзейнасці.
Праекты “Жывіцы”
Захапіць любоўю да народнай песні вельмі лёгка тады, калі яна гучыць паўсюль. Але падобнай карціны не назіраецца. Густы сучасных дзяцей і моладзі — вельмі розныя, а музычны фальклор не з’яўляецца прыярытэтным кірункам. А каб тыя скарбы адкрыць для дзяцей ды падлеткаў, варта звярнуцца да досведу харавых калектываў.
“Каленцы” ананчыцкіх мужчын
8 чэрвеня, на “зялёныя святкі”, у вёсцы Ананчыцы Салігорскага раёна прайшоў VІ Рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Сугалоссе”.
Мельшпэйзы-1854 ды іншыя гарнцы
“Лёгка любіць кухню, пра якую ўсе гавораць”, — сказаў мне неяк мой знаёмы кухар з Эфіопіі. “Усе чулі пра італьянскую, французскую, кітайскую і іншыя кухні, а ты паспрабуй распавесці чалавеку пра стравы той краіны, якую большасць нават не можа адшукаць на карце з першага разу”, — крыху хвалюючыся, працягваў ён. Трохі паразважаўшы, я зразумела, што Салам не так ужо і моцна памыляўся ў сваёй гастранамічнай журбоце. Канешне, для беларускага гурмана і калекцыянера кулінарных кніг, эфіопская кухня — гэта нешта вельмі далёкае і размытае ў прасторы ды геаграфіі, аднак па колькасці выдадзеных кулінарных кніг, прысвечаных кухні роднай краіны, яны і мы ўпэўнена і з камфортам працягваем займаць сваё месца ў канцы гастранамічнага эшалона.
Асацыяцыі з Магілёвам
Маладога музыканта і кампазітара Ягора ЗАБЕЛАВА бывае цяжка заспець не толькі на роднай Магілёўшчыне, куды ён, па ўласных словах, завітвае нячаста, але і ў Мінску. Днямі ён выправіўся на фестываль у Люблін, дзе будзе іграць (вядома, на баяне) з польскім рок-гуртом. Выступіць у Лодзі з вулічнымі тэатрамі. Разам з акцёрам Дзмітрыем Рачкоўскім рушыць на Міжнародны фестываль лялечных тэатраў у Магдэбург для ўдзелу ў праекце рэжысёра Аляксея Ляляўскага “Ідэальны свет”. Разам з нямецкім дуэтам, які выконвае старадаўнія нямецкія песні, будзе іграць у Опернай зале горада Хайля. Завітае на фестываль у Адэсу, дзе будзе ўжо не ўпершыню агучваць нямое кіно. І гэта далёка не ўсе прапановы-запрашэнні!
Атмасфера Гродна
Яркім і запамінальным стаўся Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Культурнай сталіцы Беларусі-2014.
САКРЭТЫ ПАЛАЦА ТЫЗЕНГАЎЗАЎ
У пятніцу распачаліся мерапрыемствы XVII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Паставы чарговы раз напоўніліся святам шчаслівых творчых зносін. А ў суботу, 14 чэрвеня, з гэтай нагоды адкрываецца філіял Пастаўскага раённага краязнаўчага музея ў палацы Тызенгаўза.
Да апошняга патрона…
Хачу прывесці фрагмент ліста Мікалая Тараненкі, напісанага “дарагому аднапалчаніну Мішу Савіцкаму” 22 сакавіка 1987 года з горада Абінска Краснадарскага краю. Яны служылі ў адной часці. “…Калі немец цясніў нас з Мекензіевых гор і аўтаматчыкі абстрэльвалі бухту, я літаральна са шпіталя трапіў у ваш 793-ы батальён сувязі. Штаб дывізіі тады знаходзіўся на паўночным баку бухты ў штольні бензасховішча. Потым мы адкінулі ворага і выраўнялі пазіцыі. А калі пакідалі Інкерман, уначы, пры газоўцы, проста ў пуні, дзе мы размяшчаліся, нам абвясцілі, што немец абышоў нас на гары і адрэзаў ад Севастопаля. Незадоўга да гэтага мне з чатырма маракамі давялося выратоўваць Севастопальскую панараму. Ну, і потым на Херсанескім маяку раздзяліў з табой журботны лёс: трапіў у палон. У Расію вярнуўся ў 1945-м. Служыў у Смаленску, дэмабілізаваўся праз год. Але вось узнагароды за абарону Севастопаля, як і тысячы іншых яго абаронцаў, не маю...” Дарэчы, Міхаіл Савіцкі сваю першую ўзнагароду — медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.” атрымаў толькі ў 1957 годзе…
Расстанне і прэм’ера
— Прэм’ера спектакля “Не пакідай мяне...” па маёй п’есе на Малой сцэне знакамітага Тэатра на Таганцы завяршылася вершам Генадзя Бураўкіна — у арыгінале, на беларускай мове.
Гістарычнае кіно
— З адносна нядаўніх часоў у СМІ зноў усё часцей сустракаем паняцце “нацыянальная ідэя”. Аўтары пытанне ставяць, але самі на яго не адказваюць. На мой погляд, тое адзінае для ўсіх, апроч тэрыторыі пражывання, — гісторыя краіны. Гэта грунт, база, глеба. Бо яна фарміруе адносіны да зямлі, да памяці продкаў, да гісторыка-культурнай спадчыны.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»